Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/130

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мѣ́не дрǒбных на песо́к расце́рло до́ле; све́рху их ґнету́ць друґие, а на тых лежа́ць и ци́снуць до́лу ещэ́ цяжє́йшые; све́рху-ж лё́ґ адзи́н вели́ки ка́мень. От ґэ спрадвѣ́ку й да тых час ли́хо людзёй да́виць, ли́хо ци́сне людзе́й све́рху к до́лу, бы ў ку́чы тǒй камѣ́не. Тращы́ць ку́ча, трэ камѣ́не, на жарству́ их трэ на до́ле; тращы́ць и ху́тко аседа́е, аседа́е ни́жэ-ни́жэ да ўсе ни́жытца да до́лу. Ма́быць ско́ро затраща́ць падпǒрки й разсы́плетца ўся ку́ча. Так и ў жы́цю: ўсе ґарє́й-ґарє́й бѣ́дным лю́дзям, бо нарǒд мнǒжытца, а свѣт адзи́н. И так цѣ́сно лю́дзям на земли́, а тут и то́е, што е слимаза́рнае, дужє́йшые лю́дзи захваци́ли да й трыма́юць, бы воўк зуба́ми. Забива́юць, паеда́юць лю́дзи адзи́н друґо́ґо ґарє́й, як звѣр звѣ́ра. Ены не зна́юць таґо, што адзи́н чалавѣ́к не ма́е мо́цы, бы чарвя́к, бы та́я были́нка ў по́ли: налеци́ць вѣ́цер, закру́циць хви́ля да й сатрэ́, зраўну́е з землё́ю. Быў чалавѣ́к — пхх! й нема́, бы й на свѣт не радзиўса. Тǒльки таґды́ чалавѣ́к мǒцны, як ё́н не адзи́н, а жыве з друґи́ми людзьми́ ў зґо́дзе да ў ладу́. И чаго́ тǒльки не зро́бляць лю́дзи, кали́ во́зьмутца за дзѣ́ло грама́даю, бы адзи́н чалавѣ́к. Але́ от ґэ́таго й не зна́ли лю́дзи, не зна́ли як жыць на свѣ́це, каб уси́м было́ до́брэ. Кǒжын цё́ґ да себе́, кǒжын ко́шкаў к сабѣ́, кǒжын на друґи́х, як на вараґǒў пазира́ў й кǒжын друґи́х вараґа́ми маў. И затра́цили лю́дзи ўсѣ сваѣ́ си́лы тǒльки на то́е, каб адалѣ́ць сваи́х вараґǒў — таки́х са́мых людзе́й, як и ены́. Так спрадвѣ́ку би́лиса лю́дзи, ни́щыли адны́ друґи́х. От атчаґо́ ли́хо на свѣ́це. Але́ як сказа́ў Бǒґ, так и ста́ласо: радзиўса на свѣ́це ясны ро́зум и пача́ў расци́; тǒльки расце́ ё́н так ци́хо, так памале́чку, што чалавѣ́к вѣк пражыве́, а ро́зуму чуць на крыху прыбу́дзе. Адны́ лю́дзи ўмира́юць, друґие раджа́ютца. Ены пражыву́ць вѣк и аслабаня́юць мѣ́йсцо друґи́м. Ты́е гэ-ж спло́дзяць дзеце́й и памру́ць. Так и жыву́ць лю́дзи, бы вада́ цечэ́ ў рацє́. А ро́зум хаць ци́хо, памале́чку, да ўсе расце́, расце́ й падни́маетца на но́ґи. От як вы́расце той, ясны бы со́нейко ро́зум да пачне́ свеци́ць лю́дзям у вочы, та таґды́ ўсѣ пазна́юць, с чаґо́ ли́хо на свѣ́це, пазна́юць праўду, падни́мутца ў зґо́дзе,