Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на земли́, пашло́ тако́е ли́хо, што й сказа́ць не мǒжне. Пачали́ паны́ лави́ць людзе́й, бы зверъе́, пачали́ их мэ́нчыць да здзѣ́куватца, ба́тцэ ґэ́то й не лю́дзи, а ґаўя́до. Прылецѣ́ли светые анё́лы, су́нулиса туды́-сюды́, пачали́ падбухтэ́рваць людзе́й, каб ены́ не слу́хали панǒў. Дак куды́ там! — ста́ло ещэ́ ґарє́й: паны́ ўзели́ ўла́дзу на зе́млю, пачали́ мары́ць людзе́й ґо́ладам, пачали́ их биць да забива́ць, да адзи́н на друґо́ґо насыла́ць. Папро́бували светы́е анё́лы сказа́ць, што е Бǒґ на не́бе, што Ен усе́ ба́чыць и чу́е, што за тако́е ли́хо Ен пакара́е панǒў. Слу́хали-слу́хали то́е паны́ да й ка́жуць — э, што вы нам ба́еце! Вы там седзѣ́ли на не́бе й ничо́ґо не зна́еце, што тут ро́битца на земли́. Мужы́к без па́на абайци́са не мо́жэ: бъе́тца, дзерэ́тца — сцеражы́, ты Бо́жэ! Над мужыко́м трээ стая́ць з бизуно́м над ка́ркам да ещэ́ трыма́ць вǒз лазы́ за хвальва́ркам, бо ў мужыка́ така́я нату́ра, што без бизуна́ сверби́ць шку́ра. Ен бы свиня́ напрэ́тца, нажрэ́тца, ўлѣ́зе ў ґразь да й ду́мае, што князь. Мужы́к без ущу́нку не зна́йдзе сабѣ́ рату́нку, бо ён да па́пьськаґо дабра́ хци́вы, а на работу — лени́вы; бу́дзе ат ґо́ладу падыха́ць, а на баку́ лежа́ць. Адно́ ли́хо на свѣ́це бу́дзе, як мужы́к вǒлнась дабу́дзе. Свѣт переведзе́тца — адна беда́ астанетца.

Учу́ўшы то́е светы́е анё́лы палецѣ́ли к Бо́ґу на ска́ргу. Тым часо́ве паны́ запанава́ли й ли́ха-б не зна́ли, кали́-б не пачали́ вымышля́ць да адзи́н друґо́ґо ѣ́сци, пажыра́ць. Паны́ прами́ж сабо́ю бъю́тца-дзеру́тца, а ў мужыкǒў ґи́ры трасу́тца, да йлбы́ траща́ць, аж ски́вицы вища́ць. И пасла́ў Бǒґ на зе́млю светы́х анё́лаў с чарця́ми ваева́ць, а светы́х праро́каў — людзе́й навуча́ць. Але́ ни анё́лы, ни праро́ки ничо́ґо не зраби́ли, бо ены́ слаўцо́м, а ли́хо дубцо́м. Ены́ па бо́жаму пра́ўду ла́дзяць, а паны́ ў вус смею́тца да чэ́рава ґла́дзяць. Так да тых час мужыки́ ґару́юць, мужыки́ працу́юць, а хлѣ́ба не ма́юць, часам ґо́ладам падыха́юць, бо што ни зро́бляць, та паны́ здзира́юць. А паны́ пану́юць, ничо́ґо не ро́бляць да ли́хо вымышля́юць, бо за сабо́ю чо́ртаву си́лу ма́юць. И нема́ рату́нку ат тако́ґо жы́ця, бо ено́ ўсе, бы камѣ́ня ку́ча, сверху ця́жкае ка-