Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сабѣ́ адзе́жу, як схава́тца ў непаґо́ду, як лави́ць ры́бу да зверъе да пту́шак. И пазна́ли таґды́ лю́дзи, што каму́ ўлажы́ў Бǒґ ро́зум, той мажэ́ раби́ць, што хо́чэ. — Гэ, мы й са́ми з вуса́ми — ка́жуць лю́дзи, — што захо́чэм, то́е зро́бим. Мы й са́ми, бы баґи́, тǒльки Бǒґ заты́м не даў нам си́лы, ўла́дзы, што баи́тца, каб земле́ю заўлада́ўшы, мы не ўзду́мали й само́ґо Бо́ґа сапхну́ць з не́ба. И атступиўса таґды́ Бǒґ ат ґа́рдых людзе́й и пашо́ў сабѣ́ на не́бо. Але́ пачали́ святы́е анелы праси́ць Бо́ґа, каб не ґубиў людзей. И сказа́ў им Бǒґ, што дае ен лю́дзям ула́дзу на зе́млю: на ўсе, што расце́ на земли́ на ўселя́кае зверъе, што жыве́ па лѣ́се, па паля́х, бало́тах, на земли́ й пад землею: над пту́шками, што купа́ютца пад не́бам; над ры́бами, што ў вадзѣ́ ґуля́юць вǒлно. И бу́дуць маць лю́дзи ўла́дзу над уси́м, што е ў земли́ й на земли́. И бу́дзе лю́дзям до́брэ жыць на свѣ́це, кали́ ены́ не захо́чуць маць ула́дзу адзи́н над друґи́м, а кали́ ўзду́маюць над людзьми́ панава́ць, та пазна́юць и дабро́ й ли́хо й дату́ль бу́дзе ли́хо, паку́ль лю́дзи бу́дуць маць ула́дзу над людзьми́. Але́ я даў лю́дзям ро́зум, каб ены́ са́ми пазна́ли, с чаґо ли́хо на свѣ́це. И ро́зум пака́жэ лю́дзям даро́ґу, як ли́хо адалѣ́ць и як так жыць и маць ула́дзу над уси́м на земли́, каб уси́м было́ до́брэ и каб не было́ ли́ха. И про́сяць Бо́ґа, святы́е ане́лы, каб ён паслаў их на зе́млю служы́ць лю́дзям и барани́ц их ат ли́ха. И пазво́лиў Бǒґ ане́лам сцераґци́ людзей, а сам велѣ́ў яснаму со́нейку свеци́ць лю́дзям, каб ат таґо́ свѣ́ту ены́ набира́лиса ро́зуму, таґо́ вели́каґо ро́зуму, што мацнѣ́й усеґо́ на свѣ́це. Паклани́лиса ане́лы Бо́ґу да й палецѣ́ли на зе́млю сцераґци́ людзе́й. Тым часо́ве, паку́ль святы́е ане́лы блаґали Бо́ґа, шатан не спаў. Уба́чыў ен, што Бǒґ атступиўса ат людзе́й и паки́нуў зе́млю, дава́й ґэ́то падбива́ць дужэ́йшых, каб ены́ бра́ли ўла́дзу над слабѣ́йшыми. Дава́й ґэ́то дужє́йшые атбира́ць ат слабѣ́йшых, што ты́е зро́бляць, дава́й их прымуша́ць раби́ць на себе́, дава́й и́ми ўлада́ць, бы сваи́м дабро́м. От ґэ́ шата́н дужє́йшых да хитрє́йшых зрабиў пана́ми й атда́ў им у ру́ки ўсих слабѣ́йшых людзей. И пашло́ с таѣ пары́ ли́хо