Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

61. С чаго лихо на свѣце.

Цепе́р куды ни зирни́, ўсю́ды ли́хо на свѣ́це. Ка́жуць — служы́ў адзи́н па́рабак и ўсе еґо́ застаўля́ли мало́ць у жо́рна. Ме́ле ён да ме́ле, прыслу́хаетца, дак мле́н у кло́паце ўсе ка́жэ: там лѣпш, там лѣпш! Наслу́хаўса таґо́ па́рабак, паки́нуў тут хаджа́ина да й пашо́ў туды́, ґдзѣ лѣпш. Прышо́ў ён и наня́ўса к друґо́му хаджа́ину. Але́ й там заста́вили па́рабка мало́ць у жо́рна. Мало́ў ён мало́ў да й дава́й прыслухо́ўватца, што ка́жуць жо́рна. Чу́е, аж мле́н у кло́паце ўсе ка́жэ: як и там, так и тут! Як и там, так н тут! Ки́нуў па́рабак и таґо ґаспадара́ да й пашо́ў шука́ць, ґдзѣ лѣпш. Але́ кǒльки ен ни хадзиў, усю́ды застаўля́юць мало́ць у жо́рна й ены́ ўсе кажуць: як и там, так и тут! Як и там, так и тут! — Цепе́р усю́ды парабкǒм ли́хо на свѣ́це — ка́жэ па́рабак. Пачу́ў то́е хаджа́ин, пакива́ў ґалаво́ю да й ка́жэ — нѣ, ма́быць цепе́р уси́м и ўсю́ды ли́хо на свѣ́це. Дак от я раскажу́ вам с чаґо́ ли́хо на свѣ́це. Кали́ пра́ўду скажу́ — смека́йце, а прыхлушу́ — не меша́йце да прабача́йце, бо як уста́рытца, та й пра́ўда бу́дзе.

Даўны́м даўно́ спрадвѣ́ку жыли́ сабѣ́ лю́дзи, пажыва́ли, ния́каґо ли́ха не зна́ли. Свѣт вели́ки: ўсю́ды вǒлно; як патрудзиўса, так и пажывиўса. Не было́ таґды́ ни панǒў, ни мужыкǒў, а так сабѣ́ лю́дзи жыли — пажыва́ли да Бо́ґа выхваля́ли, а ни аб чǒм ены́ не клапасци́лиса. А Бǒґ таґды́ ещэ́ жыў на земли́, прыхо́дзиў к лю́дзям, бы свǒй брат, вучы́ў их, як на свѣце жыць да дзѣ́так пладзи́ць, дзѣ́так пладзи́ць да ґадава́ць да зе́млю напаўня́ць. И не было́ на земли ни ли́ха, ни дабра́. Лю́дзи бы квѣ́тки цвили́: жыли́ бы пту́шки ў не́бе, ци ры́ба ў вадзѣ́; жыли́, што стрє́ли, та ўжыва́ли — ни ща́сця, ни беды́ не ма́ли. Але́ што тако́е жы́це? Так жыве́ й зверъе́ па лѣ́се; так жыве́ й дзераўля́ка. Бǒґ уба́чыў то́е да й пача́ў учы́ць людзе́й, як латвѣ́й даста́ць йм жы́ўнасць, як зраби́ць