Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/126

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Паѣ́ду на карма́ш прадава́ць но́ваґо чо́рта — ка́жэ той чалавѣ́к.

Дзи́вятца лю́дзи, яки там таки́ но́вы чорт. Про́сяць каб ён паказа́ў ту́ю пачва́ру.

— Немǒжне братки — ўцечэ́.

Назбира́ласо мнǒґо людзе́й. Хо́чэтца им паглядзѣ́ць таґо́ дзи́ва. Запрагли́ ены́ ко́ней и паѣ́хали ра́зам на карма́ш. Ци до́ўго, ци ма́ло ены́ ѣ́халі, тǒльки ось прыезджа́юць пад цэ́ркаў на кармаш. Пашла́ там чу́тка, што чалавѣ́к прывъёз но́ваґо чо́рта, сабрало́со людзе́й, што ад кишы́ць. Вы́шли папы́ з цэ́ркви да й ты́е тыц туды́, паґлядзѣ́ць на такое дзи́во. А пǒп, вѣ́дамо, до́ўґо седзѣ́ў у каду́шцы й усе́ рабиў пад себе́, дак так абмара́ўса, так у ку́длы наби́ласо пѣ́ръя, што саўси́м стаў пахǒж на чо́рта. От папы́ да паны́ абступи́ли вǒз и про́сяць таґо́ чалавѣ́ка, каб ён паказа́ў чо́рта. — Заплацѣ́це — ка́жэ — за маю́ турба́цаю. Я ду́маў, што хто ку́пиць.

От паны́ да жыды́ насы́пали таму́ чалавѣ́ку по́ўную ша́пку ґро́шэй. Пачали́ й мужыки́ развя́зваць сваѣ́ маґалѣ́йки да дастава́ць атту́ль медзяки́. Назбира́ў той чалавѣ́к тǒлько гро́шэй, кǒлько не было́ ещэ́ ни ў еґо́, ни ў еґо́ ба́цька. От стаў ён на во́зе, паставиў там каду́шку да й развеза́ў дзеру́ґу. — Ну, — ка́жэ — выла́зь атсю́ль, но́вы чо́рце, — й дава́й еґо́ шту́рхаць киям. Падня́ўса пǒп з каду́шки. Зирну́ць лю́дзи, аж ґэ́то яко́есь страшы́дло: высо́ки, худы́, с до́ўґими ку́длами да з вели́зазнаю барадо́ю, цыґла́ты, ў ваднǒй саро́тцы без парто́к да так ума́заўса да ўкача́ўса ў пѣ́ръе, што ры́хтык чорт. Ки́нулиса перш лю́дзи ат во́за, але́ хтось и ка́жэ, — ґэ́то-ж наш ба́цюшко. Зирну́ць усѣ́, аж пра́ўда — ґэ́то пǒп. Со́рам таму́ папу́, саско́чыў ён з во́за да й суну́ў, куды во́чы гледзя́ць. С таѣ́ пары́ ґо́дзи ён хадзи́ць к маладзи́цам.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.