Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

60. Новы чорт.

Быў сабѣ́ адзи́н пǒп, да ве́льми хсци́вы да маладзи́ц. Вѣ́дамо, з ґульни́ тǒльки а ба́бах и ду́мае. Наѣ́сца, напъе́тца, вы́спитца ў вахво́ту, а тут ат са́ла шку́ра пу́каетца. Пǒйдуць лю́дзи на рабо́ту, а ён и цику́е, ци не прыдзе́ яка́я маладзи́ца зачы́м ко́львек да ґаспо́ды. Як пакмѣ́циць, дак и прыста́не, бы шаўцǒўськая смала́. Перш маладзи́цы хава́лиса ат паґа́наґо папа́, а по́тым, як пача́ў ён навуча́ць, што пǒп светы́, бо́ ён пасвѣ́чаны, дак маладзи́цы й ду́маюць — мо й пра́ўда, што хто зна́етца з папо́м, та й ґраху́ нема, бо ён светы́. Ужэ́ хацѣ́ли мужчы́ны абрє́заць ему́ ку́длы да паперабива́ць но́ґи, але́ пǒп напужа́ў их, што не дась прыча́сця да пажа́литца станаво́му, каб ены́ як недавѣ́рки, пагнили́ ў вастро́зе. Бая́тца мужыки́, маўча́ць. Тǒльки ось вельми ча́сто пана́дзиўса пǒп к аднǒй маладзи́цы. Еѣ́ ґаспада́р маў яку́юсь до́хленькую кабы́лку й вазиў на ёй жыдǒў. Тǒльки я́кась прыкмѣ́циў ён, што як тǒльки ён з двара́, дак пǒп у ха́ту. От раз запрǒґ той ґаспада́р кабы́лку, накла́ў на вǒз мнǒґо сѣ́на, нибы́то ѣ́дзе ў вели́кую даро́ґу, й папха́ўса за село́. Гэ́то ўжэ было́ пе́рад змро́кам. От як ужэ́ до́брэ сцемнѣ́ло, ґаспада́р верну́ўса да ґаспо́ды, да и сту́кае ў дзьве́ры, каб жǒнка атчыни́ла. Тым ча́сам у жǒнки начава́ў пǒп. Схапиўса ён с пасце́ли да так без парто́к и бѣ́гае па ха́це, не вѣ́дае, куды́ схава́тца. А тут у сѣ́нячках стая́ла кадушка з пѣ́ръем. Пǒп шамеля́х у ту́ю каду́шку да и прыкры́ўса пѣ́ръем. Атчыни́ла жо́нка дзве́ры, а ґаспада́р чуў, што пǒп схава́ўса ў каду́шку, не йдзе ў ха́ту, да й ка́жэ жǒнцэ, — дай дзеру́ґу, — я паѣ́ду на кармаш. Дала́ жǒнка дзеру́ґу, а ґаспада́р наки́нуў еѣ́ на каду́шку да й абвеза́ў веро́ўкаю. — Павезу́, прада́м пѣ́ръе. Неха́й дармо́ не валя́етца. Ба́чыць маладзи́ца, што нѣ́льґа, ничо́ґо пара́дзиць, маўчы́ць, бы вады́ ў рот набра́ўшы. Узвалиў ґаспада́р кадушку з папо́м на вǒз да й папё́р на карма́ш.

— Куды́ ты, ся́брэ? — пыта́юць сусѣ́дзи.