Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дабѣ́г змѣй да раки́ да дава́й раби́ць мǒст. Навырыва́ў з карє́нем дубǒў, нацяґа́ў у рє́ку да й заґаци́ў во́ду ата дна аж да ве́рху. Ещэ́ й да тых час там лежа́ць на днѣ раки́ цє́лые дубы́. Тым ча́сам Бо́ртник дабра́ўса да ґаспо́ды. А вѣ́дамо, ў ґаспо́дзе кǒжын смелѣ́й. Тǒльки ось па нема́лум ча́се и прэ змѣй. Што тут раби́ць! Ухапи́ў Бо́ртник зубе́ль, запали́ў еґо́ да й вы́скачыў з ха́ты. Змѣй тут на еґо́ й напа́ў, а Бо́ртник и ўсадзи́ў зубе́ль змѣ́ю ў ґо́рло да дава́й з им би́тца. Ци до́ўго, ци ма́ло ены́ би́лиса, тǒльки змѣй нача́ў над Бо́ртникам браць верх. Ба́чыць Бо́ртник, што ему́ прыхо́дзяць капцы́, ўзду́маў пра ту́ю пчалу́, што атратава́ў ат сме́рци, да й пазва́ў еѣ́ на по́мач. Тǒльки ен кли́кнуў, — пчала́, пчала́, памажы́ ў прыґо́дзе, — як сыпне́ сюды́ цє́лы рǒй пчǒл, да як нападу́ць ены́ на змѣя, да пачну́ць еґо́ куса́ць, да пачну́ць ґрэ́ць. Круциўса, круциўса змѣй да й звиўса бы вужа́ка. Усхапиўса Бо́ртник, ухвациў сакѣ́ру да й атсѣ́к змѣ́ю ґо́лаў. До́ўґо круциўса змѣй без ґалавы́, круциўса, аж я́му вы́капаў. Падзя́куваў Бо́ртник пчалѣ́, дабиў змѣя да й садра́ў з еґо́ перє́стую шку́ру. Ра́да царэ́ўна, бы на свѣт нарадзи́ласа, дзя́куе Бо́ртнику й про́сиць еґо́, каб ен пашоў з ею́ ў то́е сла́ўнае ца́рство, к сла́ўнаму цару́ — к еѣ́ рǒднаму ба́цьку, к слаўнуй цары́цы — к еѣ́ рǒднуй ма́тцэ, каб пашо́ў туды́. Сабра́ўса Бортник у вели́кую даро́ґу, узя́ў з сабо́ю ко́пу лапце́ў, цаґало́, крамене́ц да ґу́бку, палажы́ў у то́рбу змеи́ную шку́ру да й пашо́ў з царэ́ўнаю ў сла́ўнае ца́рство, за си́нее мо́ре, за высо́кие ґо́ры, за вели́кие бало́та, за це́мные лесы́. Иду́ць ены́ да йду́ць; перайшли́ лесы́, перайшли бало́та, падхо́дзяць к ґара́м. А ґо́ры высо́кие аж да не́ба. Пачали́ ены́ лѣ́зци на ґо́ры. Лѣ́зли, лѣ́зли, дак и канца́ нема́. Ба́чаць ены́, аж на ду́бе арли́нае ґнездо́, а ў ґнездзѣ́ малы́е арленя́тка. Седзя́ць арленя́тки, раты́ разева́юць да ѣ́сци про́сяць. От накарми́ли ены́ арленя́так, а са́ми сѣ́ли атдыха́ць. Тым ча́сам на ґнездо́ напа́ла куни́ца. Ена́ хацѣ́ла паѣ́сци арленя́так. Тут Бо́ртник як перацё́ґ па́плискаю куни́цу, дак ена́ й вы́пруциласа. На ґэ́ты час налета́е арол. Уба́чыў ён, што Бо́ртник абратава́ў малы́х