Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тым ча́сам далецѣ́ў змѣ́й да бало́та да й ду́мае, што ма́быць зґубиў слѣд, бо це́раз бало́то нихто́ не мажэ́ прайци́. Верну́ўса змѣй у пала́цы да дава́й аттуль ню́хаць слѣд да йци за Бортникам. Ба́чыць Бо́ртник, што змѣй зґубиў слѣд, зрабиў на астраўку́ з вѣ́так кубе́льцэ да й ле́ґ з царэ́ўнаю спаць, бо ўже нǒч нахапиласа. Лежа́ць ены́ сабѣ́ да каля́каюць, а тым ча́сам и нǒчка прайшла. Вѣ́дамо, ў лѣ́тку, яка́я нǒч. Засну́ли ены́, як ужэ́ ўзышло́ со́нейко. От ужэ́ пачало́ прыпека́ць, а ены́ спяць, бы зма́рлые, спяць и не чу́юць, што змѣй прэ це́раз бало́то про́сто на астраво́к. Прыпекло́ со́нейко, загули́ чмели́ да пчо́лы над квѣ́тками — збира́юць мёд. А Бо́ртник спиць и ничо́ґо не чу́е. От ужэ́ змѣй на астраўку́, от-от нападзе́ на кубе́льцэ да й пажрэ́ Бо́ртника ра́зам с царэ́ўнаю адны́м хла́мам. Пе́ршы спалохаўса змѣ́я за́йчык баязли́вы, ўсхапи́ўса с пад ку́ста, прылажы́ў ву́шы да як суне́, да ат стра́ху наско́чыў на са́мае кубе́льцэ, якра́з к Бо́ртнику на нǒс. Чмы́хнуў Бо́ртник да й прахапи́ўса. Прахапиўса ён — чу́е, аж змѣ́й близко; ўзшту́рхаў ен царэ́ўну, хапи́ў еѣ́ на берэ́ме да й папе́р да́лей це́раз бало́то. Бѣґ-бѣґ, дабѣґ да раки́. Рака́ ґлыбо́кая й шыро́кая. Як тут перабра́тца на друґи́ бǒк! Стаи́ць ен на бе́разе да й ду́мае, ба́чыць, аж у рацє́ ґра́е щупа́к.

— Щупа́к, о щупа́к! — про́сиць Бо́ртник, — перавези́ нас на друґи́ бǒк раки́.

— Нѣ́кали мнѣ, — трэ лави́ць плǒтак. — Вильну́ў хвасто́мъ да й паплы́ў.

Ось леци́ць шуля́к. Бортник дава́й еґо́ праси́ць, — шуля́к, шуля́к, перанеси́ нас на други́ бе́раґ.

— Нѣ́кали мнѣ, — трэ́э лави́ць пту́шак да карми́ць дзѣ́так. — Махну́ў шуля́к кры́лами да й палецѣ́ў. Прылецѣ́ла к рацє́ пчǒлка пиць во́ду. Бо́ртникъ и про́сиць еѣ́; — пчǒлка, пчǒлка! перапра́ў нас на друґи́ бе́раґ. — До́брэ, — ка́жэ́ пчǒлка, — я ўвесь вѣк раблю́ на людзей и на Бо́ґа. Садзѣ́цеса на мене́. Сѣ́ли Бо́ртник з царэ́ўнаю на пчǒлку, а ена́ растап́ырыла кры́лца да вум! и пералецѣ́ла це́раз рє́ку.