Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзѣ́так и ка́жэ — праси́, чаґо́ хо́чэш. — Перанеси́ нас це́раз ґэ́тые ґо́ры, — про́сиць Бо́ртник. — До́брэ, садзѣ́цеса на мене́. Сѣ́ли ґэ́то ены на арла́, а той и перамча́ў их це́раз высǒкие ґо́ры да це́раз синее мо́рэ. Падзя́кували ены́ арлу́ да й пашили́ к сла́ўнаму ца́ру да к цары́цы. Иду́ць да йдуць, распыто́ўваюць даро́ґу. Нарэ́шце прышли́ ены́ к ца́рским пала́цам. Прывели́ их к цару́ й к цары́цы.

— Якие вы лю́дзи? — Пыта́е цар — атку́ль вы прышли́?

Не вазна́ў ен сваѣ́ дачки́, так ена́ пахудзѣ́ла ў змѣя да змени́ласа. Але́ як учу́ла цары́ца ґо́лас, дак и пазна́ла дачку́. Тут ена́ ки́нуласа к ёй на шы́ю й дава́й цалава́ць да абдыма́ць. Тым ча́сам Бо́ртник даста́ў з ка́йстры шку́ру змѣ́я да й прасла́ў еѣ́ на земли́. Спало́халиса ат аднаѣ́ шку́ры ўсѣ тут князи́ да бая́ры. От дава́й цар пыта́ць Бо́ртника, як ён вы́звалиў царэ́ўну. Разсказа́ў Бо́ртник, а цар з цары́цаю пасадзи́ли еґо́ з сабо́ю за стǒл и дава́й частава́ць. Па нема́лум ча́се атда́ў цар за Бо́ртника сваю́ дачку́ — пракра́сную царэ́ўну, й ста́ли ены́ жыць да пажыва́ць да людзей не забыва́ць. А па сме́рци цара́ ста́ў ца́рстваваць у тǒм царстве Бо́ртник. Пры ём до́брэ было́ ўсим лю́дзям, бо ён памета́ў, што той са́мы дужє́йшы, хто ро́биць дзе́ля людзе́й и дзе́ля Бо́ґа.

Пересказалъ Болбатъ.

Д. Чудинъ.



59. Кавальчук и панич.

Жыў сабѣ́ адзи́н ве́льми цика́вы пан. Захацѣ́ласо ему́ знаць, што бу́дзе з малы́м дзи́цем, кали́-б еґо́ не так ґадава́ць, як усѣ́ ґаду́юць. Тым ча́сам якра́з у адну́ по́ру абрадзи́ниласа па́ни й кавали́ха. Абѣ́дзьве прывели́ ґо́жых хлапчукǒў. От пан ци́хенько й паменя́ў ґэ́тых дзеце́й: сабѣ́ ўзяў кавальчука́, а кавалю́ атда́ў свайґо хлапчука́. Расту́ць дзѣ́ци. Вѣ́дамо, за паничо́м хо́дзяць ма́мки, ня́ньки й уся двǒрня. Жыве́ кавальчу́к у раско́шы, а па́ньськи сын