Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нѣ́мым ґо́ласам крыча́ла да праси́ласа рату́нку. Крыча́ла-крыча́ла да й заци́хла. Ма́быць медзьве́дзи маю́ пчǒлку задра́ли.

— Задра́ць ены́ задра́ли, — кажэ Бортник, — пчǒлку задра́ли, да за то́е сваѣ́ шку́ры мнѣ атда́ли. О, ґэ́то й шку́ра с аднаґо медзьве́дзя, — паказа́ў Бо́ртник на свǒй кажу́шак. Царэ́ўна ўхваци́ла той кажу́шак да й надзѣ́ла на себе́. Ба́чыць ена́, аж у медзьведжǒй шэ́рсци астала́са та́я пису́лька, што несла́ пчала́. Перачыта́ла ена́ ту́ю ка́рту да й ка́жэ: пи́шуць сла́ўны цар — мǒй рǒдны ба́цюшко да сла́ўная цары́ца — мая́ рǒдная ма́тачка, каб я ў змѣ́я вы́ведала, чаґо́ ё́н баи́тца й хто еґо́ мажэ́ пабаро́ць. Да як мнѣ еґо́ пыта́ци, кали́ ё́н не хо́чэ й размаўля́ци?

— Не турбу́йса, — кажэ Бо́ртник — мая кра́ля, бо я хаць заґи́ну, цебе́ не паки́ну.

— Ой, сако́ле мǒй ясны, як табѣ́ с змѣ́ям цяґа́тца, кали́ еґо́ ўсѣ людзи́ бая́тца?

Тым ча́сам зацихли ґрымо́ты; паказа́ласо со́нейко с-за хма́ры. Так и зазъя́ли залаты́е пала́цы. Але́ ось зно́ў усхадзи́ласа хви́ля.

— Ой, хава́йса, сако́ле мой ясны! — кажэ Бортнику царэ́ўна, — ґэ́тож лециць сюды́ змѣй.

Спало́халага царэ́ўна, пачапи́ласа Бо́ртнику на шы́ю да й ви́сиць, бы непрытǒмная. Ухапи́ў Бо́ртник еѣ́ на берэ́ме да дава́й Бǒґ но́ґи: вы́скачыў з пала́цаў да й папе́рса ў гущэ́чу. Ци до́ўґо, ци ма́ло ён пёр царэ́ўну, тǒльки ўтамиўса да й прысѣ́ў пад ду́бам, каб атды́хатца хаць тро́хи. Тым часам верну́ўса змѣй у сваѣ́ пала́цы. Чу́е — чужы́м ду́хам па́хне. Дава́й ен шука́ць царэ́ўну. Ба́чыць, аж атчы́няны дзве́ры. Даґада́ўса змѣй, што хто́сь укра́ў царэ́ўну, абазлиўса, ґрызену́ў себе́ за хвǒст да й палецѣ́ў даґаня́ць. Леци́ць змѣй, а ат таґо́ и́мпату пад им аж лѣс ґары́ць. Чу́е Бо́ртник, што змѣй ужэ́ бли́зко, ўхапиў царэ́ўну на берэ́ме да й пусциўса на бало́то. Гра́зко — вѣ́дамо бало́то, тǒльки пами́ж дрыґвы́ ку́пины тырча́ць. Царэ́ўна мǒцно ўхапи́ласа за шы́ю да й трыма́етца, бы клѣщ. А Бо́ртник ска́чэ сабѣ да ска́чэ з ку́пины на ку́пину. Так и дабра́ўса ён да остраўка́.