Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/119

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лѣ́се руса́лки падма́ньваюць мужчы́н: абдыма́ютца, цалу́ютца да казлы́чуць цы́цками да тых час, паку́ль не заказлы́чуць на сме́рць. Або́ падма́ньваюць пѣснями к рацє́ й там то́пяць ла́сых да баб дурны́х дзецюкǒў. Зирну́ў Бо́ртник, аж у таѣ́ дзеўчы́ны цы́цки от так и тырча́ць, бы саба́чые мо́рдачки; тырча́ць и падыма́ютца кве́рху, ба́тцэ што разнюхо́ўваюць. Спало́хаўса Бо́ртник, зня́ў з себе́ кры́жык да й наки́нуў на ту́ю дзеўчы́ну. Тǒльки ё́н гэ́то зрабиў, як ена́ й ка́жэ — не бǒйса мене́, до́бры чалавѣ́че. Я табѣ́ не зраблю́ ли́ха. Цепе́р я бу́ду табѣ́ служы́ць усе́ жы́це. Тǒльки ты вы́зваль мене́ з ґэ́стаѣ нево́ли. — И пачала́ ена́ раска́зваць, што за си́ним мо́рэм, за высо́кими ґара́ми, за бало́тами да за леса́ми е вели́кае ца́рство. Там жыву́ць лю́дзи ўсе ґо́жые: бѣ́лые да румъя́ные, бы кроў з малако́м. Там и ена́ жыла́ ў рǒднаґо ба́цька, рǒднаґо ба́цька — сла́ўнаго цара́; ў рǒднаѣ ма́тки, рǒднаѣ ма́тки — сла́ўнаѣ цары́цы. Да налецѣ́ў на то́е ца́рство за си́нее морэ, за высо́кие ґо́ры, за бало́та да за лесы́ вели́ки змѣй и хвата́ў людзе́й са́мых го́жых да ўда́лых, хвата́ў и ѣў, або́ ўно́сиў за си́нее мо́рэ, за высо́кие ґо́ры, за бало́та да за лесы́ й там раскида́ў их па свѣ́це. Мнǒґо людзе́й асирацяў ё́н у тǒм ца́рстве, мнǒґо ё́н там пралиў люцки́х слёз. Сжа́лиўса над людзьми́ сла́ўны цар — мǒй рǒдны ба́цюшко й абъявяў уси́м баґатырǒм и силачǒм, што хто таґо́ змѣ́я пабо́рэ да зло́виць, за таґо́ сла́ўны цар — мǒй рǒдны ба́цюшко атда́сь мене́ за́муж. Прачу́ў то́е стра́шны змѣй, прачу́ў да праню́хаў, пабиў вǒйсько хра́брае, палама́ў засо́вы залѣ́зные, павыса́джваў дзве́ры дубо́вые да й ухапиў мене́ ат сла́ўнаґо цара́ — рǒднаго ба́цюшка, ат сла́ўнаѣ цары́цы — рǒднаѣ ма́тачка й панё́с мене́ за си́нее мо́рэ, за высо́кие го́ры, за вели́кие бало́та да за цё́мные лесы́, прынё́с сюды́ да й схава́ў у ґэ́тумъ пала́цы. Сам и да тых час улета́е да людзе́й цяґа́е. Была́ тут адна́ бо́жая пчǒлка. Ена́ кǒжын дзень ка мнѣ лета́ла да вѣ́стачки наси́ла ат сла́ўнаґо цара́ — рǒднаґо ба́цюшка да ат сла́ўнаѣ цары́цы — рǒднаѣ ма́тачки. Тǒльки от ужэ дзенькǒй тры прайшло́, як еѣ́ нема́. Чу́ла я — раўли́ медзьве́дзи, раўли́ стра́шно, аж земля́ дрыжа́ла. Чу́ла я — крыча́ла пчǒлка,