Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ласо на медзьве́дзя крумкачъя́ бы хма́ра, клюю́ць ены́ ў медзьве́дзя вантро́бы, а ен кача́етца да раве́. От Бо́ртник атаґна́ў крумкачǒў, дабиў медзьведзя, а з еґо шку́ры зрабиў сабѣ кажу́х. От разґля́дае Бо́ртник ту́ю пчалу́, што медзьве́дзи задра́ли, — ба́чыць, аж ґэ́то еґо́ пчала́. Узя́ў ґэ́то ён еѣ́ дрэ́бы да й дава́й их палива́ць медо́вымъ со́кам з квѣ́так. Аблива́е да аблива́е, а ко́сци ўсе абро́стаюць мя́сам. От пчала́ заварушы́ласа й ажыла́. Ажыла́ ена́, распра́вила кры́ла да й дзя́куе Бо́ртнику, што спас еѣ́ ат сме́рци. — Я табѣ́ — ка́жэ, — прыґаджу́са ў прыґо́дзи, — а сама́, бзым! да й палецѣ́ла. Пашо́ў Бо́ртник да́лей и зайшо́ў у цё́мны ґусты́ лѣс. Але́ ось усхадзи́ласа хви́ля. Тращы́ць лѣс, ломитца, а хви́ля так и кру́циць, так и кладзе́ дзераўля́ки к са́му́й земли́. Але́ ось заґрымацѣ́ло, бли́снула мала́нка, а перу́н адзи́н за адны́м так и сма́лиць, так и ґрє́е. Ек трє́сне ў ду́ба, або ў хво́ю, дак и разпало́суе ат са́маґо ве́рху аж да ни́зу. — Ну, — ду́мае Бо́ртник, — сеґо́нячы Илья́ мнǒґо чарце́й напалю́е. — Тǒльки от лину́ў дож да таки́, што бы з ведра́. Куды́ тут схава́тца. Ба́чыць Бо́ртник, што яки́сь птах звиў сабѣ́ ґнездо́ на семи́ дубǒх. От и палѣ́з ё́н туды́, каб схава́тца ат дажджу́. Падла́зиць, аж там цє́лые пала́цы. От куды́ там лѣпш, як у на́шаґо па́на. Улѣ́з Бо́ртник у ты́е пала́цы й азира́етца круґо́м, каб чаґо́ не замара́ць, так там усе́ блищы́ць и зъя́е, аж палыску́етца. От ё́н прасла́ў свǒй кажу́шак, лё́ґ да й паку́рвае сабѣ́ лю́лячку. Тым ча́сам дож лу́пиць, бы з латака́ лье. Зраби́ласо це́мно, як посерǒд ночы. То́льки як бли́зне, бли́сне мала́нка, дак аж во́чы слѣ́пиць. А як трє́сне перу́н да заґрымаци́ць да прыци́сне, дак аж пала́цы трасу́тца, ба́тцэ их тра́сца кало́циць. Перахрысциўса Бо́ртник, бо ста́ло ему́ ве́льми су́мно. Але́ ось так забли́скало, што ста́ло саўси́м видно́. Зирне́ Бо́ртник, аж пе́рад им стаи́ць така́я ґо́жая дзеўчы́на, што ни ў ка́зцы сказа́ць, ни перо́м написа́ць. Стаи́ць ґо́лая ў чǒм маци радзи́ла, тǒльки ко́сами закры́ла сарамацѣ́не. А ко́сы ў еѣ́ до́ўґие, аж да пъят. Стаи́ць ена́ да ко́сы перабира́е. — Ма́быць ґэ́то руса́лка — ду́мае Бо́ртник. Ён чу́ў ат людзе́й, што ў