Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ва́ль за цє́лы дзень, не́маль да са́маґо змро́ку, але́ ўзду́маў, што трэ й да ґаспо́ды. — Заѣ́сь мене́, — ка́жэ ё́н, — мая́ лиха́я ба́ба. — А маладзи́ца й наўчы́ла еґо, што зраби́ць з ба́баю. Рад Кава́ль. Ещэ́ раз ў падзя́ку ўґадзиў маладзи́цы да й пашо́ў смѣ́ло да гаспо́ды. Ось и ўба́чыла еґо́ жǒнка да пачне́ вераща́ць, да пачне́ зневажа́ць. — Гдзѣ ты вало́чышса, валацу́ґа? — Пытае ена́ да слепи́цаю ў во́чы лѣ́эзе. — Пачака́й бо, бабо — ка́жэ Кава́ль, — я быў у во́ласци. Мене́ хо́чуць вы́браць старшыно́ю да от не ўмѣ́ю, як но́ґи за карак залажы́ць. — Гэй, сяки́-таки́ — ка́жэ Кавали́ха, — ось паґлядзи́, я цебе́ наўчу́. — Сѣ́ла ґэ́то ба́ба на пǒл, шамеля́х спадни́цу на ґо́лаў да й залажы́ла но́ґи за ка́рак. Тут Кава́ль узя́ў трапка́ч, звеза́ў ё́й но́ґи да дава́й вучы́ць папру́жкаю па за́дницы. Кача́етца Кавали́ха бы клубо́к да вы́слабанитца не мажэ́. А Кава́ль памо́чвае папру́жку да лу́пиць ба́бу па ґо́луй за́дницы. Заклела́са да забажы́ласа Кавали́ха, што бǒльш не бу́дзе свары́тца, што бу́дзе пакара́тца ґаспадару́. Здаво́лиўса Кава́ль и развеза́ў лиху́ю ба́бу. С таѣ́ пары́ ста́ла Кавали́ха мя́ккая, хаць у ву́хо ўлажы́. А мо й за тымъ ещэ́ ена́ ста́ла до́брая, што Кава́ль ве́льми пача́ў учаща́ць к тǒй маладзи́цы. А вѣ́дамо, люби́ жǒнку щы́ро, та ена́ й на ка́ракъ ся́дзе.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.



58. Бортникъ.

Было́ ве́льми лаґǒднае надвǒръе: от так паведзи языко́м — бы мёд. Гэ́то ўжэ я́кась па веснѣ́ пе́рад лѣ́там. Вѣ́дамо, — паґо́да харо́шая, со́нейко зъя́е; аб нǒчы прайшо́ў цё́плы до́жджык; земля́ вы́куцаласа, напила́са вады́ — ўсе расце́, бы на дро́жджах. От так прылажы́ ву́хо к травѣ́, дак и чува́ць, як ена́ расце́. А квѣ́тки цвиту́ць, бы жар ґары́ць. Ад их так цепло́м й пы́шэ, й таки́ пах идзе́, што от усе-б ню́хаў и нико́ли-б не наню́хаўса. З ра́на вы́пала ме-