Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што лѣ́пш засили́тца, чым з тако́ю ба́баю ажани́тца. Друґи́ ка́жэ, што лѣпш зґниць, чым з лихо́ю ба́баю жыць. Слу́хала, слу́хала тут адна́ маладзи́ца да й кажэ: „я-б еѣ́ атра́зу атучы́ла, каб я была́ еѣ́ ґаспадарэ́м“. Пасмея́лиса мужыки́, пастро́или ке́пики съ тако́ѣ хва́браѣ маладзи́цы да й дава́й расхо́дзитца на рабо́ту. Тым часам чорт и прычапи́ўса к тǒй маладзи́цы. — Наўчы́ да наўчы́, штоб ты зраби́ла, каб суня́ць Кавали́ху. — А што-ж ты за то́е даси? — Пыта́е маладзи́ца. — Дам цє́лую ша́пку ґро́шэй. — Нѣ, на што мнѣ цѣ́лая ша́пка ґро́шей. Ты дай мнѣ хаця́ не цє́лую ша́пку зо́лата. — Гэ́то ещэ́ лѣпш — думае чорт да й ка́жэ, — до́брэ, дам не цє́лую ша́пку зо́лата — Зґо́да — ка́жэ маладзи́ца, — прынеси́ зо́лато, та я наўчу, што зраби́ць з Кавали́хаю. — Палецѣ́ў чорт збира́ць зо́лато, а ба́ба ўзела жлу́кту, паста́вила еѣ над по́ґрабам, а наверх пакла́ла дзира́вую ша́пку. От прынё́с чорт зо́лато, сыпану́ў у шапку, а ено́ тǒльки зазвинѣ́ло да чорт вѣ́дае куды́ й дзѣ́ласо. Палецѣ́ў чорт удру́ґае, набра́ў тǒльки зо́лата, што чуць прыци́с. Але́ сыпаў ё́н, сы́паў, а ў ша́пцы ничо́ґо не астае́тца — Абшука́ла ты мене́ — ка́жэ чорт. — Як абшука́ла? На то быў уґавǒр. Ты каза́ў, што даси́ не цє́лую ша́пку ґро́шэй? Каза́ў ци нѣ? — Каза́ў. — Шапка не цє́лая? — Не цє́лая. — Дак як жэ я цебе́ абшука́ла? Гэ́то ты ма́быць хацѣ́ў мене́ абшука́ць. — И дава́й маладзи́ца перє́сциць чо́рта. Чуць той вы́рваўса. Атрǒкса й зо́лата да суну́ў, падаґну́ўшы хвǒст. От прыбеґа́е чорт к Кавалю́ да й ка́жэ, што знайшо́ў таку́ю маладзи́цу, але ена ве́льми хи́трая й так и так мене́ абшука́ла. — Малайцо́м маладзи́ца, — ду́мае Кава́ль и пыта́е чо́рта, ґдзѣ ена жыве́. Чорт сказа́ў. — Пачака́й, — ка́жэ Кава́ль, — хибо я сам з е́ю паґаманю́. — От чорт палецѣ́ў па свайму́ дзѣлу, а Кава́ль пашо́ў к тǒй маладзи́цы. Вѣ́дамо, ў лѣ́тку, ўсѣ пашли́ на рабо́ту, а маладзи́ца сказа́ла гаспадару́, што бали́ць жывǒт и астала́са ў ха́це личы́ць тые ґро́шы, што прынё́с чорт. Прышо́ў Кава́ль, пакаля́каў з маладзи́цаю да й падкаци́ўса к ё́й. Спадаба́ласа ему маладзи́ца да й ё́н спадаба́ўса. Вѣ́дамо, ґулящы чалавѣ́к да я́драны, бо свая́ лиха́я ба́ба. Нацѣ́шыўса Ка-