Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дак ґдзѣ там! — ещэ́ ґарє́й захадзи́ласа. — Што ты — ка́а — маўчы́ш бы пень, што цебе́ й не чува́ць. — Веращы́ць ба́ба на ўсе село́. Со́рам Кавалю́, а не вѣ́дае, што пача́ць. Абры́дла ему́ свая́ ха́та, сво́й прыту́лак: хо́дзиць та з ку́зни ў ка́рчму, та з карчмы́ ў ку́зню. Але́ ба́ба й тут еґо́ тра́пила да й дава́й зневажа́ць да перє́сциць пры лю́дзях. Суздро́м ашалѣ́ла ба́ба, не пуска́е Кава́ля й да ґаспо́ды. — Ну — ду́мае Кава́ль, — пачака́й-жэ, хварє́ць тваё́й ма́тары, пайду да й утаплю́са. Паба́чымо, як ты таґды́ бу́дзеш хвабры́тца. — Пашо́ў Кава́ль к рацє́, ўзяў до́ўґи ражо́н да й ты́кае ў во́ду, выбира́е, ґдзѣ ґлыбѣ́й. Ты́каў ё́н, ты́каў, да й напа́ў на чо́ртаво ґнездо́. Спало́хаўса чорт: ба́чыць, што Кава́ль у еґо́ дзеце́й павыни́звае во́чы, вы́скачыў з вады́ да й пыта́е — Кава́ль, што ты тут ро́биш? — От хачу́ тут цэ́ркаў будава́ць. — Дава́й тут чорт праси́ць Каваля́, каб ё́н не чапа́ў ґэ́таґо мѣ́йсца. — Дам — ка́жэ, — та́бѣ, што зхо́чэш, тǒльки йдзи ты атсю́ль. Дам табѣ́ мно́ґо зо́лата. — На ли́хо мнѣ зо́лато? Вѣ́даеш, што ў Каваля́ ру́ки па ло́каць у зо́лаце. — Пабуду́ю табѣ́ но́вую ха́ту. — На што́ мнѣ ха́та, кали́ мене́ й ў сваю́ халу́пу жǒнка не пуща́е. — Дам па́ру харо́шых ко́ней. — Нѣ, нѣ! — замаха́ў Кава́ль рука́ми, — таґды́ жǒнка суздро́м супако́ю не дась: будзе ґры́зци, каб вазиў жыдǒў, або́ панǒў. — Дак чаґо-ж ты хо́чэш? — Зраби́, каб жǒнка не ґры́зласа. — Гэ, таґо́ й чорт не мажэ́ пара́дзиць! — А ґдзѣ чорт не йме, там ба́бу пашле́. — Хиба́ ґэ — кажэ чорт, — клин кли́на выґаня́е. До́брэ, я пашука́ю таку́ю ба́бу, каб ена́ сунела́ тваю́ жǒнку. — На тǒм ены́ й разышли́са. Чорт палецѣ́ў шука́ць тако́е ба́бы, каб ена́ спыни́ла Кавали́ху, а Кава́ль паду́маў, што ўтапи́тца ещэ́ паспѣ́е, да й пацё́ґса ў ка́рчму. Тым ча́сам аглядзѣ́ласа Кавали́ха, што Каваля́ нема́ ни ў карчмѣ́, ни ў ку́зни, бѣ́ґае па селу́ з качарґо́ю, бы апанта́ная, ко́сы на сабѣ́ рве да крычы́ць на ўвесь свѣт. Сабрали́са лю́дзи да й ка́жуць, што ма́быць суздро́м ускруци́ласа Кавали́ха. А чорт тут аґина́етца да тǒльки хвасто́м пакру́чвае, так ему́ ве́село пазира́ць на шаленую ба́бу. Стаи́ць чорт, прыслухо́ўваетца, што ґаво́раць лю́дзи. Адзи́н ка́жэ,