Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

по́лю. Со́рам ста́ло без адзе́жы. До́ля ця́ґне к лѣ́су, ця́ґне, каб закры́тца. Увайшли́ ены́ ў ґущэ́чу да прысѣ́ли на кало́дзе. Бѣ́дны ка́жэ: до́ля, до́ля, паґаво́рымо-ж мы а прыґо́дзе. — Не ўбива́йса, не лека́йса, — на то́е до́ля сказа́ла да й пацалава́ла. Бѣ́дны азирну́ўса да й ачǒм не вѣ́рыць — до́ля сы́пле ему́ ў по́лы пры́ґарщами ґро́шы. — Беры́, не лека́йса, спажыва́й як во́ля — ка́жэ до́ля, — ґэ́то нашы ґро́шы, мǒй харо́шы. — До́ля зни́кла, бы тума́н, а зо́лато зъя́е. Зґрǒб еґо́ ё́н да кишэ́ни да й ка́жэ: от цепе́р я — пан. Да й пусциўса да ґаспо́ды. Ён идзе́, аж лѣс ґудзе́; пад сабо́ю нǒґ не чу́е, бо ў кишэ́ни ґро́шы чу́е. От с таѣ́ пары́ пача́ў ё́н до́брэ жыць да Боґа хвали́ць. Гэ-ж, бо на свѣ́це тǒльки той ща́сце мае, каму́ до́ля спрыя́е, а бо́ хто сваю́ до́лю да ў рука́х трыма́е. Бо без ущу́нку й ат до́ли нема́ рату́нку.

Пересказалъ Дударъ.

Д. Чудинъ.



57. Кавалиха.

Жыў сабѣ́ адзи́н кава́ль ни ґа́дки, да на еґо́ ли́хо, была́ ў еґо́ жǒнка кавали́ха. Паґа́ная была́ ба́ба. Заѣ́ла ена́ каваля́ й немǒґ ё́н з ё́ю спра́витца. А вѣ́дамо, кава́ль, — за́ўжды седзи́ць у карчме, або ў ку́зни. А прыдзе́ да ґаспо́ды — чо́рны як му́рын; хо́чэ жǒнку пацалава́ць, а та́я як нава́литца, бы жыды́ на Га́мана, да ўчє́питца ў ґи́ру, да пачне́ вадзи́ць па ха́це, дак Кава́ль не рад, што й зачапиў лиху́ю ба́бу. А така́я была́ ду́жая да ўпра́ўная, што ни я́ки мужчы́на не мǒґ пабаро́ць. Наґарава́ўса Кава́ль з то́ю лихо́ю ба́баю, да ничо́ґо не пара́дзиць, — не кабы́ла, не праменя́е. Жа́литца Кава́ль мужчы́нам, а ты́е смею́тца да стро́яць ке́пики. — От дак Кава́ль, — ка́жуць — и сарама́ ему́ нема́: жо́нка цяга́е за чупры́ну, ско́ро барадо́ю бы вѣ́никам бу́дзе пѣч вымѣтаць. — А Кавалю́ не да смѣху, кали з лихо́ю сла́ду нема́. Мужчы́ны смею́тца, а Кава́ль чуць не пла́чэ. Папро́буваў ё́н маўча́ць да яе чапа́ць лиху́ю ба́бу.