Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

смерць не берэ́: к веснѣ́ тро́хи вы́чухаўса пан и хацѣ́ў ѣ́хаць заґрани́цу на во́ды, да, ба́чыце, ґро́шэй нема́. От и ўзду́маў ё́н прада́ць лѣс. Пашла́ по́ґаласка, й пачали́ купцє́ аґля́дваць лѣс. Тарґава́лиса ены́, тарґава́лиса, дак не схо́дзятца аб цану́, бо пан ве́льми даражы́ўса. Тǒльки ось прыѣ́хаў яки́сь бачно́ ве́льми баґа́ты купе́ц. Павъё́ў еґо́ пан аґля́даць лѣс. От пан хва́лиць лѣс, а купе́ц тǒльки ўсе атво́дзиць па́на ў ґущарню́ да ў не́тру. Забра́лиса ены́ ў таку́ю ґущэ́чу, што й свѣ́ту Бо́жаґо не бачно́: от купе́ц дава́й абдыма́ць хво́и, са́жням мѣ́раць таўщыну́. Абхапи́ў и пан адну́ хваи́ну, а купе́ц хуце́нько вы́хапиў з кишэ́ни сурǒмец да й прывеза́ў па́на к хвои́. Ба́чыць пан, што тут не перэ́лиўки й хацѣ́ў крыча́ць, зваць на рату́нак, але так спало́хаўса, што нема́ ґо́ласу. Але ось купе́ц паказа́ў ему́ па́плиску да й пыта́е: што ґэ́то, беро́за ци лаза́? Я-ж, ка́а, прада́ў табѣ́ вала́, не казла́. — Тут пан даґада́ўса, што ґэ́то Ры́мша, да аж у кало́шы напусци́ў. Тым ча́сам Ры́мша запха́ў пану мо́хам рот да й дава́й перє́сциць па чǒм папа́ло да прыка́зваць, каб бǒльш не здзѣ́куваўса над людзьми́. Биў, биў Ры́мша па́на, чуць на сме́рць не забиў да так и ки́нуў прывя́заным к хво́и, бы па́дло. Так да ве́чара й усю́сеньку нǒч прависѣ́ў пан на хво́и, чуць еґо́ нудзьґа́ не зъѣ́ла, паку́ль двǒрня нашла́. От тут ужэ́ пан цє́лы ґǒд пракача́ўса: ўсе не мажэ́ вы́здаравѣць. Нема́ ачу́нку; от й ра́дзяць па́ну ѣ́хаць на во́ды. Прада́ў ґэ́то пан лѣс, прада́ў збǒжэ да ґаўя́до. Сабра́ў мнǒґо́ ґро́шэй да й дава́й выла́джватца на во́ды. Тым ча́сам Ры́мша ўсе цику́е за па́нам. От тǒльки пан вы́ехаў з двара́ да ўѣ́хаў у лѣс, як Ры́мша ўжэ зрабиў на еґо́ па́стку. От ё́н паста́виў на даро́зе ґанǒў на тро́е адзи́н ат друґо́ґо двух кǒнных хлапчукǒў с до́ўґими па́плисками. Тǒльки падъѣ́хаў пан, як пе́ршы хлапчу́к трасе́ па́плиску да й крычы́ць: што ґэ́то па́не, беро́за, ци лаза́? А сам па каню́ да й наўцекача́. — Лапа́йце, лапа́йце! — крычы́ць пан, — то-ж га́лган Ры́мша. Ху́рман атрє́заў пастро́нки, сѣў на каня́ да й паґна́ўса за хлапчуко́м. Але́ той суну́ў у лѣс и чо́рт вѣ́дае, куды́ дзѣ́ўса. А хурма́н