Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

папье́р даро́ґаю ўпе́рад мо́о верстǒў дзе́сяць. Тым ча́сам заѣ́хаў уперǒд пе́рад па́нам друґи́ хлапчу́к, паказа́ў па́плиску да й пыта́е: што ґэ́то, па́не, беро́за, ци лаза́? — Лапа́й, лапа́й еґо́ галга́на! — крычы́ць пан на лё́кая, — то-ж Ры́мша. — Узско́чыў лё́кай на друґо́ґо каня́ да й паґна́ўса за хлапчуко́м. Аста́ўса пан адзи́н. Тут Ры́мша вы́сунуўса с-за вы́скаци да й паказа́ў па́ну па́плиску: што ґэ́то, па́не, беро́за, ци лаза́? — Я-ж, — кажэ, — прада́ў табѣ́ ва́ла, а не казла́. — И дава́й дуба́сиць да пѣ́рыць па́на то́ю па́плискаю. Збиў Ры́мша па́на на ґǒркае я́блыко, забра́ў усѣ́ ґро́шы да й пашо́ў сабѣ́ у лѣс, у сваю́ земля́нку. Ка́жуць по́тым Ры́мша мнǒґо дабра́ рабиў лю́дзям. Ещэ́ да тых час у цё́мнум лѣ́се серǒд бало́та стаи́ць ґара́. Еѣ́ называ́юць Ры́мшаваю Гаро́ю. Гэ́то пами́ж Запǒльем и Наво́селками (Мозырскаго уѣзда). Мо́о вѣ́даеце. Дак ка́жуць — там жыў той Ры́мша. Ён ґдзѣ́сь схава́ў мнǒґо ґро́шэй, але́ нѣ́льґа знайци́. Земля́нку та я сам ба́чыў, як хадзиў туды́ ат па́на з ка́ртаю. Каб пашука́ць, мо́о и ґро́шы е.


Пересказалъ Дударъ.

Дер. Чудинъ.



56. Лихая Доля.

Жыли́-были́ два браты́, два рǒдные браты́. Ены́ ра́зам радзи́лиса, ра́зам хрысци́лиса, адзи́н ба́цько з ма́ткаю их ґадава́ў, да не адна́кую им Боґ до́лю даў. За што ста́ршы ни вазьме́тца, ўсе ему́ йме́тца. А мало́дшы што ни ро́биць, як ни бъе́тца, а ему́ нячо́ґо не дае́тца. Памъё́р ба́цько, а за им и ма́тка. И пашла́ па миж брата́ми зва́дка. Мо́о ены́ еще́ й ужыли́-б у ла́ду, да прами́ж жанка́ми нема́ сла́ду. Як дзвѣ ма́тки ў у́льи, так и дзвѣ жанчы́ны ў ха́це не ўжыву́тца ци́хо да робляць ли́хо: перш пра миж сабо́ю падзеру́тца; по́тым к мужыкǒм прыста́нуць. Ты́е це́раз баб и са́ми памацу́юць лба́ми. — Ну, братко́, — сказа́ў тут брат мало́дшы, — чым праз баб нам наґдыра́тца да не ў зґо́дзе жыць, тǒльки Бо́ґу ґрашы́ць