Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нико́ґо нема́ кале́ па́на, паказа́ў ему́ па́плиску да й пытае: што ґэ́то, па́не, беро́за ци лаза́? Я-ж прывье́ў к табѣ́ вала́ не казла́… И дава́й перє́сциць, дава́й дуба́сиць па́на то́ю па́плискаю. Рє́заў, рє́заў, паку́ль сам здаво́лиўса. — От-жэ табѣ́, па́не, за то́е, што ты людзе́й му́чыш. Кали́ вы́чухаеш ґэ́то, та чака́й мене́ ещэ́ трэ́йко. Трэ́йко я здыму́ з цебе́ шку́ру. — Сказа́ў ґэ́то то́е дзецю́к да й уцё́к у лѣс. А вѣ́дамо, яки́е даўнѣ́й были́ цё́мные да ґусты́е лесы́. У их жыви́ кǒлько хо́чэш, нихто́ цебе́ не тра́пиць. Нашла́ двǒрня па́на без па́мяци, так еґо́ вы́месиў той дзецю́к. Тǒлько на трэ́йци дзень тро́хи ачу́хаўса пан и велѣ́ў злави́ць Ры́мшу — так зва́ли таґо́ дзецюка́. Да куды́ там — еґо́ й слѣд вѣ́трам замело́. Не́маль недзѣль сѣм пракача́ўса пан: чуць чо́рту ду́шу не атда́ў. Яки́х тǒлько дахтурǒў не справаджа́ли — ничо́ґо не пара́дзяць, бо ему ма́быць Ры́мша атсадзиў печанцы́. А што ўлǒжыць хам, та не вы́ме й пан. Але́ ось па не ма́лум ча́се прыѣ́хаў у двǒр яки́сь венґе́рац. У еґо́ ўселя́ких зельё́ў, уселя́каѣ леко́бы. Рад пан, чапку́е, про́сиць таґо́ венґе́рца, каб еґо́ палечы́ў. Паґасцява́ў венґе́рац у двары́ да й дава́й лечы́ць па́на. Велѣ́ў ґэ́то ен напали́ць ла́зню: павье́ў па́на туды́; пасадзиў еґо на ла́ўцы да й велѣ́ў абѣ́ручки дзержа́тца за жэ́рдачку, а сам пача́ў нацира́ць па́на ўселя́кими ма́зями. Седзи́ць пан, трыма́етца абѣ́ручки за жэ́рдачку да тǒльки крэ́хчэ. Але не до́ўґо ё́н так седзѣ́ў: вы́цяґ венґе́рац з кишэ́ни сурǒмец, прывяза́ў им к жэ́рдатцы па́ньские ру́ки, заткну́ў па́ну вѣ́хцям ґо́рло, ўзяў хварасци́ну да й ка́жэ: што ґэ́то па́не, беро́за, ци лаза́? — Я-ж прада́ў табѣ́ вала́, не казла́. — Ба́чыць пан, што ґэ́то Ры́мша, а не венґе́рац, хо́чэ крыча́ць, да не мажэ́, бо вѣ́хаць у роце. Кру́цитца пан, бы вьюн на ґара́чǒй скаварадзѣ́, а Ры́мша даста́ў з пад палы канчу́к и дава́й хрысци́ць паґа́наґо па́на па чǒм папа́ло. Лупиў, лупиў, не́маль усю́ шку́ру садра́ў да й дава́й пасыпа́ць па́на со́лью. Самлѣ́ў пан ат бо́лю. А Ры́мша сѣў на ко́ней да й паѣ́хаў сабѣ́. Тǒльки еґо́ й ба́чыли. До́ўґо хварє́ў пан, чуць не паўґо́да пракача́ўса. Усѣ́ ду́мали, што ўжэ́ ему́ прышли́ капцы́. Але́ лихо́ґо й