Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сваи́х мужыкǒў, як рǒдны ба́цько. Але́ ґдзѣ трапля́лиса таки́е до́брые паны́? Бǒльш были́ не паны́, а зверъе́ паґа́нае. От як тра́питца таки́ паґа́ны пан, та хаць лажы́са да й памира́й — ничы́м ему́ не ўґо́дзиш. Ка́жуць-жэ, зачыни́ чо́рту дзве́ры, та ен вакно́. Гэ й лихи́ пан. Ты ему́ ґо́дзиш, щы́ро ро́биш, а ен табѣ́ ўсе крычы́ць: не так шэ́льма, не так га́лга́н, не так пся крэў, — и ѣсь цебе́ по́едам, ѣсь, зневажа́е, здзѣ́куетца. А чуць што — жыўцэ́м шку́ру злу́пиць. Ой, ця́жко, ве́льми ця́жко было́ за лихи́ми пана́ми. А лихи́е паны́ не́маль были́ ўсѣ. Эґэ́-ж. От у ваднǒм двары́ быў таки́ лихи́ пан. Чаґо́ тǒльки ё́н не вычвара́ў! Як тǒльки ё́н не наздзѣ́куваўса над людзьми́. Сѣк ё́н и мужыкǒў и баб, стары́х и малы́х. Разця́ґнуць ба́ло маладзи́цу, або́ дзѣ́ўку, камыса́р ты́чэ па́лцам да й ка́жэ: па́не, о! — Лупи́ па о, — ка́жэ пан, и ху́рман начне́ перє́сциць, што аж па́ра ва́лиць. Не аднаґо́ ё́н засѣ́к на смерць и нико́ґо не бая́ўса. А людзе́й ё́н личы́ў ґарє́й саба́к… Што ё́н вычвара́ў над маладзи́цами да дзѣ́ўками, дак со́рам и каза́ць. Не мǒґ той паґа́ны пан ужэ́ бǒльш ничо́ґо прыду́маць, каб паздзѣ́куватца над людзьми, от и велѣў ё́н, каб мужыки́ прыво́дзили на про́даж валǒў тǒлько ў двǒр; а па канцǒх села́ паста́виў раґа́тки да й не пазво́лиў праѣ́хаць к мужыкǒм ни я́каму купцу́. От и павели́ лю́дзи ў двǒр валǒў на про́даж. Але́ прыведзе́ хто вала́, а пан и ка́жэ: што-ж ты прывьё́ў, асё́л? Гэ́то-ж не вǒл, а казё́л. — И запла́циць, бы за казла́, а то ещэ́ пашле́ на ста́йню да ўсы́пле ў седзи́бу паўсотни ґара́чых. До́ўґо му́чылиса бѣ́дные мужыки́ з таки́м паґа́ным па́нам: до́ўґо церпѣ́ли, бо што зро́биш, каму́ пажа́лишса!? Вѣ́дамо, па́ны за пана́ми й ця́ґнуць. Але́ ось знайшо́ўса, адзи́н чалавѣ́к, што атплаци́ў таму́ па́ну за ўсѣ люцки́е слё́зы да за кры́ўду. Дак от як то́е было́. Быў там уда́лы, зда́тны хло́пец. Ра́но ё́н асирацѣ́ў, але́ й адзи́н узбиўса таки́ на хаджайство. Га́рды быў хло́пец. Нихто́ еґо́ нико́ли й па́лцам не зачапи́ў. Тǒлки от ё́н прыво́дзиць у двǒр на про́даж вала́. Уба́чыў пан, вы́шаў на га́нак, да й ка́жэ: што-ж ты прывьё́ў, асё́л! то-ж не вǒл, да казё́л. — Пазирну́ў той дзецю́к, што бли́зко