Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Наѣ́ўса пǒп да й пыта́е пустэ́льника, што ён тут робиць. — Малю́са, — ка́жэ пустэ́льник. — Як жэ ты мо́лишса? — Пыта́е пǒп. — А от як. — Тут пустэ́льник падня́ўса, падня́ў сваю саро́чку да й дава́й скака́ць це́раз кало́ду да прымаўля́ць: Табѣ́ Бо́жэ й мнѣ Бо́жэ! — Не до́брэ ты мо́лишса, — ка́жэ пǒп. — Лѣпш неўмѣ́ю. — Мали́са́ так. Дава́й ґэ́то пǒп учы́ць пустэ́льника мали́тца. Наўчы́ўса пустэ́льник тро́хи мали́тца па письме́ннаму да й павьеў папа́ це́раз лѣс на даро́ґу. От иду́ць ены да йдуць це́мным лѣсам и падышли́ к рацє́. Пустэ́льник спусциўса з бе́раґа да й пашо́ў це́раз рє́ку па вадзѣ́, бы па су́ху. А пǒп тǒльки ступиў ат бе́раґа, як шабулды́х у во́ду па са́мые ву́ши. — Ратўй! — крычы́ць пустэ́льннку. Той аберну́ўса, ўхвациў папа́ за ку́длы да й вы́цяґ з вады́ на бе́раґ. Тут пустэ́льник ски́нуў з себе́ саро́чку, пасла́ў еѣ́ на во́ду да й перавье́з папа́ за рє́ку, бы на плы́це. Вы́шли ены́ на бе́раґ, а пустэ́льник и ка́жэ — забы́ўса я мали́тца. Павучы́ ещэ́ тро́хи. — Ба́чыць то́е пǒп да й ка́жэ — мали́са, як малиўса; ма́быць твая́ мали́тва прые́мней Бо́гу, кали́ ты хо́дзиш па вадзѣ́. — Паклани́ўса, ґэ́то пǒп пустэ́льнику да земли́ да й пашо́ў да ґаспо́ды. А пустэ́льник зноў пача́ў скака́ць це́раз кало́ду.

Пересказалъ Дударъ.

Дер. Чудинъ.



55. Пану навука.

Слу́хайце-бо! Скажу́ вам не ка́ску, а щы́рую пра́ўду. Гдзѣ то́е было́ — цепе́р я забы́ўса, бо ўжэ, ба́чыце, ста́рась. А вѣ́дамо, кали́ з чупры́ны ґи́нуць валасы́, та й па́мяць — з ґалавы́. От я забы́ўса, што сеґо́нячы абѣ́даў. Не памята́ю. А мо́о й ничо́ґо. Трапля́етца й ґэ. Ка́жуць-жэ: ча́сам з ква́сам, а паро́ю з бедо́ю, ци бо з вадо́ю. Цепе́р ли́хо, жа́лятца, маладзички́, а даўнѣ́й было́ ґарє́й. Вы таґо́ не памята́еце. Не ве́льми даўно́ то́е было́, ещэ́ за па́ньщыну. За па́ньщынаю было́ до́брэ, кали́ трапля́ўса до́бры пан. Было́ так до́брэ, так до́брэ, што не трэ́ й памира́ць. До́бры пан даґляда́ў