Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

распы́тваць у баб. Вѣ́дамо ба́бы — ўсе й разсказа́ли. — Ой, мату́лько — ка́жуць ба́бы, — таки́ святы́, таки́ святы́, што аж сарамацѣ́ня не закрыва́е, так у ваднǒй до́ўгуй, порванǒй саро́чцэ й хо́дзиць. Медзьве́дзи ему́ ѣ́сци но́сяць, а ё́н сабѣ́ ска́чэ да ска́чэ це́раз кало́ду да ўсе ка́жэ: табѣ Бо́жэ й мнѣ́ Бо́жэ. Пачуў то́е пǒп, сабра́ўса да й пашо́ў шука́ць таґо́ пустэ́льника. Идзе́ ё́н да йдзе це́мным лѣ́сам и забра́ўса ў такую ґущэ́чу, што не вѣ́дае, як атту́ль вы́лезци. Хацѣ́ў ужэ́ ё́н верну́тца да ґаспо́ды, але́ заблудзиўса й не разшало́пае, куды́ йци. Стаи́ць пǒп пад дзе́равам да чэ́шэ паты́лицу. Тым ча́сам чу́е ё́н, аж раву́ць медзьве́дзи. Раву́ць и падхо́дзяць усе ближє́й. Ки́нуўса пǒп на дзе́раво, падлѣ́з сажо́н два, да аблама́ласа ґǒлька, й ё́н скациўса далǒў. Узня́ўса пǒп, чу́хае бо́ки да як зирне́ ў ґущэ́чу, аж там стая́ць два вели́зазные медзьве́дзи на за́дних ла́пах; стая́ць, раву́ць да зуба́ми ляско́чуць. Спало́хаўса пǒп. Адна́ по́ўна, а друґа́я як завеза́ць. Не вѣ́дае пǒп, што раби́ць. Але́ ось прыґлядзѣ́ўса, ё́н и ба́чыць, аж кале́ медзьве́дзей стаи́ць яки́сь чалавѣ́к у до́ўґǒй бѣ́лǒй саро́тцэ. Стаи́ць пǒп, прытаи́ўса, кале́ дзе́рава да пазира́е, што ро́биць той чалавѣ́к. Ба́чыць, аж ё́н усе́ ска́чэ це́раз кало́ду. Даґада́ўса пǒп, што ґэ́то пустэ́льник й дава́й памале́ньку падходзиць ближє́й. Скака́ў, скака́ў пустэ́льник, закмѣ́ў папа́, ки́нуў скака́ць да й пашо́ў на сустрє́к. Ба́чыць пǒп, што ґэ́то той са́мы шалапава́ты чалавѣ́к, што ё́н хацѣ́ў еґо ўда́рыць кием. Ба́чыць, што за им иду́ць два вели́зазные медзьве́дзи да ця́ґнуць на лубку́ свѣ́жые пля́стры мё́ду — Дабры́ дзень — ка́жэ пустэ́льник, а пǒп маўчы́ць, зу́бы сця́ўшы. Так ё́н спало́хаўса медзьве́дзей, што душа́ ў пя́тки залѣ́зла да там схава́ласа. — Не бǒйса, медзьве́дзи не зачє́пяць, — ка́жэ пустэ́льник и павьё́ў папа́ ў свǒй стано́к. Ба́чыць пǒп, аж пустэ́льник зрабиў сабѣ́ лаґво́ пад вы́скацью й захиста́ў тро́хи ґалье́м да беро́стаю. Узя́ў пустэ́льник у медзьве́дзей з лубка́ пля́стар мё́ду й часту́е папа́, а таму́ ат стра́ху й перасѣ́ло ў ґо́рле. Але́ ось памале́ньку ачу́хаўса пǒп и дава́й пе́рци мё́д за абѣ́дзьве що́ки, тǒльки барада́ трасе́тца, бы ў казла́