Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каў да тут ат мене́ учє́цеса мали́тца, да дава́йце на хва́лу Бо́жую. — Вѣ́дамо, папу́ трэ́э, каб лю́дзи хадзи́ли ў цэ́ркаў да бǒльш дава́ли папу́ дахо́ду. От и пача́ў пǒп не́маль што дзе́нь ззыва́ць людзе́й на талаку́ к сабѣ́ й там нибы́то ўчыў их мали́тца да за рабо́ту, кǒжын дзень служы́ў мале́бен. Хо́дзяць лю́дзи ў цэ́ркаў и к папу́ да й несу́ць ему́, што хто ма́е: хто во́ўну, хто лён, хто вǒск або́ мед, хто са́ло, ма́сло, сы́ры, хто палатно́, а хто пабаґацѣ́й, той с павасьми́нку аўса́, або́ жы́та ци ячме́ню запрэ́. Рад пǒп. Слу́жыць мале́бены штодзе́нь и ка́жэ — ма́быць ужэ́ кане́ц свѣ́ту наста́ў, бо пи́шуць, што объяви́ўса анты́хрыст. — Ещэ́ ґарє́й заклапаци́лиса лю́дзи, су́мно стало на сэ́рцу. Паки́нули рабо́ту, да тǒльки мо́лятца да пла́чуць. Ты́м ча́сам жыў там адзи́н чалавѣ́к. Ён не слу́хаў папа́ не хадзи́ў ни ў ц́эркаў, ни к папу́ на то́лаку. Бало смее́тца да пѣ́сни пае́. Пѣў ё́н якиясь усе́ нехаро́шые пѣ́сни, та смѣ́шные — весе́лые, та пра папǒў, альбо́ пра панǒў. Неўзлюбиў пǒп таґо́ чалавѣ́ка, празва́ў еґо́ шалапава́тым. От раз идзе́ пǒп па селѣ́, а шалапава́ты сустрака́е еґо́ да й пае́: каму́ клапатно́, а папу́ палатно́. Пǒп служыць не дзеля́ Йсуса, а дзеля хлѣ́ба ку́са. Лю́дзи памира́юць — семья́ пла́чэ, тǒльки пǒп да дзяк пае́ да ска́чэ. — Хацѣ́ў тут пǒп перацяґну́ць шалапава́таго киям, але́ той вы́салапиў язы́к, паказа́ў папу́ хви́ґу да й суну́ў на загуме́чэ. Съ тых ча́саў зник шалапава́ты; нихто́ не вѣ́даў, куды́ ё́н дзѣ́ўса. Тǒльки ось па нема́лум ча́се объявиўса ў лѣ́се вели́ки пустэ́льник. И атусю́ль пашли́ к ему́ лю́дзи на пара́ду. Пашли́ лю́дзи й з таґо́ села́, ґдзѣ быў перш шалапава́ты, пашли́ да й ба́чаць, што ґэ́то таму́ шалалава́таму Бǒг даў таку́ю мǒц, што ё́н ий хво́рым памаґа́е, й у клапо́це дае́ ску́так. Адби́лиса лю́дзи ат папа́ й ат цэ́ркви — ўсе хо́дзяць к таму́ пустэ́льнику. Ба́чыць пǒп, што лю́дзи атби́лиса, дак ему́ нема́ дахо́ду, от и пашо́ў ё́н паґлядзѣ́ць, яки́-таки́ там пустэ́льник; ци немǒжна еґо́ пасадзи́ць у вастрǒґ, каб ё́н не чму́циў людзе́й и не атбива́ў ат папǒў. От пасыла́е пǒп пападзю́ на село́ к ба́бам развѣ́даць, гдзѣ жыве́ той пустэ́льник. Пашла́ пападзя́ да й дава́й