Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каза́ць ка́зки да так ґо́жэ каза́ў, што еґо́ слу́хали стары́е й малы́е. Я мнǒґо знаў тых ка́зак, але́ шмат ужэ́ пазабыва́ласо. Вѣ́дамо, цепе́р не той свѣт наста́ў, каб ба́йки слу́хаць. Пра́ўду ка́жуць лю́дзи, што ўсе забу́дзеш, кали́ хлѣ́ба не дабу́дзеш.

Дак паслу́хайце, от скажу́ вам ка́зку свайґо́ дзѣ́да. Гэ́то не ка́зка, але́ пра́ўда. Тǒльки даўно́ то́е было́. Даў Бǒґ ве́льми харо́шы, ураджа́йны ґǒд. Тако́ґо ґо́да нихто́ й не запамята́е. Усю́ ве́сну йшоў ци́хи, це́плы дож, а з Мико́лы ста́ла така́я паґо́да, што от здае́тца, пасадзи́ на ралю дзиця́, та й ено́ вы́расце. Усе́ расце́ ў по́ли, як на дро́жджах. Ка́жуць жэ бо: мо́края весна́ да цеплы май, та бу́дзе пашня́ як ґай. Ба́чаць лю́дзи, што кали́ Бо́ґ уберажэ́ ат ґра́ду, та бу́дзе ве́льми вели́ки ўраджа́й. Але́ вѣ́дамо, ту́тачки ў ґэ́стум пе́кле лю́дзи так прывы́кли ґарава́ць и за́ўжды жыць у бедзѣ́, што харо́шы ўраджай не ра́дуе, бо ўсѣ ду́маюць, што ґэ́то не на дабро́. И пашла́ прачутка, што вели́ки ураджа́й, але́ не бу́дзе каму беци, не будзе каму́ спажыва́ць. И пачали́ разска́зваць, што йшоў яки́сь убо́ґи да й каза́ў, ба́тцэ ў ваднǒм селѣ́ ба́чыли на заґуме́чы ве́льми стра́шную ба́бу с адны́м во́кам. Ка́жуць, што ґэ́то по́шасць и што ена́ ху́тко пры́дзе на людзе́й и на ґаўя́до. А тут адна́ маладзи́ца пашла́ ў лѣс па ґрыбы́, ци мо́о рваць я́ґады да й сустрє́ла там тако́е дзи́во, што й не разсказа́ць. Идзе́ ґэ́то ена́ й ба́чыць, аж седзи́ць на ка́имени ве́льми ґо́жая маладзи́ца. Ена́ трыма́е на ланѣ́ снǒп бу́йнаґо жы́та да так пла́чэ, што аж залива́етца. Маладзи́ца папыта́ла, чаґо́ ена́ пла́чэ, а та́я й ка́жэ — як жэ мнѣ не плакаць, кали́ я вѣ́даю, што бу́дзе вели́ки ураджа́й, але́ не бу́дзе каму́ еґо́ спажыва́ць. — Спало́халаса та́я маладзи́ца да й пыта́е, што раби́ць? — Малѣ́цеса — ка́жэ ґо́жая маладзи́ца, — малѣ́цеса, як умѣ́еце. И я бу́ду за вас мали́тца. — И зни́кла. Прышла́ та́я маладзи́ца да ґаспо́ды да й разска́звае, яко́е ена́ ба́чыла дзи́во. Даґада́лиса лю́дзи, што ґэ́то была́ Бо́жая Маци. От дава́й ены́ мали́тца, як хто ўмѣ́е. А, вѣ́дамо, цё́мные лю́дзи й малитца як трэ́э не маґу́ць. Прачу́ў пра то́е пǒп и ка́жэ — вы не так мо́лицеса, як трэ́э. От вы хадзѣ́це ў цэр́-