Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

карма́шу; ё́н нико́ли не чуў и не ба́чыў тако́ґо ґа́му. Тǒльки ось ё́н тро́хи ачу́хаўса, даста́ў с-за па́зухи певуна́, трыма́е аґо́ да й крычы́ць: „купѣ́це за́йца, за́йца!“ Тут к ему й прычапи́ласа адна́ жыдǒвачка. — Яки́-ж ґэ́то за́яць — ка́жэ ена́. — От за́яц да й усё́, — упе́рса мужы́к. Кале́ их сабрала́са ку́чка людзе́й. Смею́тца з жыдǒвачки й ка́жуць аджэ́ш за́яц. Тут ужэ́ чалавѣ́к саўси́м павѣ́рыў, што ё́н прынёс на карма́ш за́йца, а не певуна́. И што еґо́ ни ўґавара́ли — не слу́хае да й тǒльки. Пасмея́лиса лю́дзи з шалапава́таґо чалавѣ́ка й узяли́са за свае́ дзѣ́ло. А ё́н хадзиў, хадзиў цє́лы дзень з певуно́м й ўсе ему́ здава́ласо, што ґэ́то за́яць. Дак от яки́ прыпа́дак быў з тым чалавѣ́кам. Бо, вѣ́дамо кали́ свѣт захо́чэ, та й разу́мнаґо зду́рыць. Не то ду́рэнь, каґо́ заву́ць ду́рням, а то ду́рэнь хто́ чужы́м ро́зумам жыве́. Бо пра́ўду каза́ли стары́е лю́дзи: людзе́й слу́хай, а свǒй ро́зум май и ни на ко́ґо не ўважа́й.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.



54. Поп и пустэльник[1].

Кали́ то́е было́ — не вѣ́даю. Ма́быць ве́льми даўно́, бо от ужэ́ мнѣ бǒльш капы́ ґадǒў, а я ещэ́ без парто́к бѣ́ґаў, як быва́ло мǒй дзѣд, каб ему́ лё́ґенько йкну́ласо на тǒм свѣ́це, злѣ́зе з печы, апране́ кажу́шак да вы́сунетца з ха́ты на пры́збу, ся́дзе на со́нейку да й ка́жэ нам ка́зки. А мы падшпа́рки абсту́пим еґо́ атусю́ль и слу́хаемо ты́я ка́ски. Старэ́ньки, ве́льми старэ́ньки быў мǒй дзѣд. От як и запамята́ю, ё́н ужэ́ нику́ды не хадзиў з ґаспо́ды. Тǒльки ў лѣ́тку памале́ньку, з киё́чкам выцяґа́ўса з ха́ты на пры́збу, або́ на прыґуме́чэ, ґдзѣ ў нас были́ пчо́лы. Бо ё́н, ба́чыце, ве́льми люби́ў пчǒл. Тǒльки напаслѣ́дак ё́н ужэ́ ничо́ґо не ба́чыў: пазира́е ба́ло на я́снае со́нейко й не жму́рытца. Але́ ё́н да са́мае сме́рци люби́ў

  1. Эта сказка записана мною въ 1883 году, когда похожій по содержанію разсказъ Л. Толстого „Три Старика“ еще не появлялся въ печати.