Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пачака́й, я ро́зуму вазьму, каня́ку ат ко́рму атвучу́. — И дава́й цыґа́н мудрава́ць, сваю́ каня́ку ат ко́рму атвуча́ць. От ё́н дзень и два не дае́ каня́цэ ни жме́ни сѣ́на, ни аўса. Сам цыґа́н сеґо́-таґо́ назбира́ўса, вы́пиў ква́су, аблиза́ўса да й кло́пату не ма́е, што каня́ка ґалада́е. А ена́ зуба́ми зво́ниць да ґрызе́ сало́му. — Эй, цыґа́н, — сме́ютца лю́дзи, — бач твая́ кабы́лка ржэ — раґо́чэ, мо́о ко́рму хо́чэ. — Неха́й прывыка́е, — цыґа́н ба́е. От с недзѣ́лю каня́ка ничо́ґо неѣ́ла, а по́тым и сакалѣ́ла. — От кали́-б ещэ́ з дзене́чак пажыла́, таб прывы́кла й за́ўжды-б без ко́рму была́, да здо́хла, — цыґа́н сказа́ў и з каня́ки шку́ру садра́ў.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.



53. Не вѣр ачǒм.

Пашо́ў адзи́н чалавѣ́к на карма́ш. Нема́ ў еґо́ ничо́ґо на прада́не. Нема́ й ґро́шэй. А тут хо́чэтца вы́пиць кватэ́рку ґарє́лки. От ё́н злавиў ва ву́лицы певуна́, запха́ў еґо́ за па́зуху да й панё́с на кармаш. Ещэ́ не дайшо́ў да карма́шу, як тут ужэ́ сустрака́юць жыдаўки́ да жыды́; ены́ пыта́юць, ци нема́ чаґо́ да спрада́ня. — Е — ка́жэ той чалавѣ́к, — купи́ певуна́. — Яки́ ґэ́то певу́н, — ка́жуць жыдаўки́, — ґэ́тож за́яц. — Смеютца, хварє́ць их ма́тары, — ду́мае мужы́к и пашо́ў да́лей. Идзе ё́н да йдзе, 4 на сустрє́к усе́ пыта́юць, ци нема́ чаґо́ на про́даж. И каму́ не пака́жэ певуна́, ўсѣ ка́жуць, што ґэ́то за́яц. — А мо й за́яц — ду́мае мужы́к, — не вѣр ачǒм. Ма́быць пра́ўда, кали́ ўсѣ ка́жуць, бы зґавары́ўшыса. — Але́ ось прыхо́дзиць ё́н на кармаш. Вѣ́дамо як на кармашу́ — людзе́й мнǒґо. Жыдаўки́ крыча́ць, хвата́юць за по́лы да ця́ґнуць к сабѣ́ ў кра́мку. Лю́дзи крыча́ць на чом свѣт стаи́ць, бо́жатца, клину́тца, каб ашука́ць адзин друґо́ґо. Там су сеѣ́ силы лу́пяць у ско́варады, у шта́бы, або́ ў ко́сы й тым зазыва́юць к сабѣ. Друґие крыча́ць: „ша́пки, ша́пки“, крыча́ць, аж ахры́пли. Пе́ршы раз той чалавѣ́к быў на