Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

як так жыць, лѣпи ґниць, да от Бǒґ атступи́ўса й не дае́ сме́рци. — Эй, дзѣ́ду, не ґрашы́ Бо́ґу! Бǒґ вѣ́дае, што ро́биць. Жыць ва́жко, а памира́ць ещэ́ ґарє́й. — Тут ба́ба пачала́ жалитца, што Бǒґ атступи́ўса ат их и не дае́ сме́рци, не апраста́е земли́. Тым ча́сам к таму́ чалавѣ́ку падбѣ́ґ еґо́ хлапчучо́к. — Злаби́ мнѣ ха́тъку, бацько́, — прыстае́ ё́н и дава́й ла́щытца да праси́ць. — До́брэ, до́брэ, зраблю́, — ка́жэ чалавѣ́к и пача́ў ґла́дзиць сынка́ па ку́дзерках. Ве́село ста́ло ба́бе; ўсмиха́етца ена́ й сама́ дава́й пѣ́сциць хлапчука́. Зирну́ў дзѣд на ба́бу й узду́маў ту́ю по́ру, ак еґо́ ба́ба пѣ́сцила сваи́х дзѣ́так; узду́маў и так ра́дасно ему́ ста́ло на се́рцу, што й сам паґла́дзиў хлапчука́. От пача́ў сусѣ́д з щє́пачак будава́ць ха́тку, а дзѣд з ба́баю седзя́ць на пры́збе, пазира́юць та на я́снае со́нейко, та на дзеце́й, слу́хаюць, як ены́ смею́тца да ве́село щабе́чуць и самы́м ра́дасно ста́ло. Тым ча́сам ґусь падышла́ к ба́бе й дава́й еѣ́ щыпа́ць за кажушо́к. — Чаґо́ ена́ прычапи́ласа, — крычы́ць ба́ба. А сусѣ́д да й ка́жэ — ґэ́то, ба́бо, смерць прышла́ па цебе́. — Спало́халаса ба́ба, не хо́чэ памира́ць, атпиха́е ат себе́ гусь и крычы́ць — аґи́ль да дзѣда. А дзѣд крычы́ць — аґи́ль да ба́бы. От так ґаня́юць ены́ ґусь адно́ к друго́му, бо нико́му не хо́чэтца памира́ць. Засмея́ўса сусѣ́д, пазва́ў ґусь да й ка́жэ — жыць ва́жко, а памира́ць ґарє́й.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.



52. Цыганъ.

Вѣ́дамо, цыґа́н вало́чытца па свѣ́це, свайґо́ хаджа́йства не ма́е, а то́е ўжыва́е, што ґдзѣ́ запарве́ або вы́дурыць А як нячо́ґо не даста́не та й ґо́ладам падыха́е. От ду́мае цыґа́н, — каб да каня́ку ат еды́ атучы́ць, таб до́брэ было́ на свѣ́це жыць. Сам туды́-сюды́ пахиста́ўса, — ґдзѣ кусо́чак са́лца, ґдзѣ сарва́ў каўба́ску, ґдзѣ блинцэ́ або́ ала́дки — от и нализа́ўса. А каня́цє́ тǒльки й дбай да што дзень сенцо́ бы ру́ту падава́й. Да й то ещэ́ раґочэ — аўса́ хо́чэ.