Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тро́е ат села́. Плю́нуў чалавѣ́к да й пашо́ў да ґаспо́ды. Идзе́ ё́н паўз паля́начку; ба́чыць, аж еґо́ ко́ни пераско́чыли це́раз зава́лу да й пасу́тца сабѣ́ ў ваўсѣ́. — Неўэ́ж — ду́мае — ґэ́то не чорт, а ены́ раґата́ли. А баґи́ их вѣ́даюць!.. С тых ча́саў той чалавѣ́к пача́ў так бая́тца стра́хаў, што як зме́ркне, та ни за што́ адзи́н не пǒйдзе ў лѣс.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.



51. Смерць.

Жыли́ сабѣ́ старэ́нькие дзѣд з ба́баю. Жыли́ ены́ до́ўґо, до́ўґо, але́ им здава́ласо, што ены́ пражыли́ ма́ло. Паку́ль Бǒґ дава́ў здаро́ве, им так жыло́со, што ены́ й ничо́ґо не памета́юць с свайґо жы́ця й здае́тца, што была́ каро́ткая жы́тка. Але́ пад ста́рась пачало́ ўсе балѣ́ць: ко́сци трэ, спи́ну ло́миць, но́ґи й ру́ки млѣ́юць, ка́шэль ду́шыць, во́чы не ба́чаць, ву́шы не чу́юць, а на языку́ смаку́ нема́. Ѣсци хо́чэтца, а палажы́ ў рот — душа́ не прыма́е. Ойкаюць да сто́ґнуць дзѣд з ба́баю; а тут ещэ́ трэ́э ґарава́ць, бо не даў Бǒґ им пло́ду. Были́ ў их дзѣ́тки й уну́ки да ўсих пабра́ў Бǒґ к сабѣ́. Ця́жко жыць на ста́расци дзѣ́ду з ба́баю без памо́ґи. Адно́ крэ́хчэ на пе́чы да жа́литца, што не дае́ Бǒґ сме́рци. Друґо́е сабѣ-ж сто́ґне на палу́ да на Бо́ґа нарака́е, што лю́дзи ўмира́юць и малады́е, а еґо́ й на ста́расци Бǒґ не хо́чэ прыбра́ць, свѣт апраста́ць. Саўси́м сдзеци́нели дзѣд з ба́баю, а ўсе жыву́ць да жыву́ць. Але́ ось раз палѣ́тку, вы́сунулиса сабѣ́ дзѣд з ба́баю з ха́ты, седзя́ць на пры́збе да на со́нейку ґрє́ютца. На ву́лицы ґрабу́тца ку́ры; хо́дзяць сви́не да ў лу́жах ке́ўзаютца; вала́ндаютца ґу́си да праз плǒт с аґаро́даў щыпа́юць траву́; дзѣ́ци перакида́ютца да перасыпа́юць песо́чак, або́ лѣ́пяць ала́дки. Со́нейко печэ́, а дзѣд з ба́баю седзя́ць у кажу́шках да й то им хо́ладно. Падышо́ў къ им сусѣ́д да й пыта́е пра здаро́ве. — Ой, яко́е на́шэ здаро́ве! — ка́жэ дзѣд, —