Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пастая́ў ё́н тро́хи, пастая́ў, ачу́хаўса, паправиў за плечы́ма то́рбу, мацну́ў, ци е за по́ясам сакѣ́рка да памале́чачку бо́кам-бо́кам дава́й атхо́дзиць аттуль наза́д. Тǒлько вы́браўса ё́н з ґущэ́чы на праґа́лину, чуе, хтось ци́хенько вы́сунуў у еґо́ с-за по́яса сакѣ́рку да й ґоп еѣ́ да до́лу. Аберну́ўса чалавѣ́к, падня́ў сакѣ́рку, чу́е, аж зза́ду чорт раґо́чэ, бы жарабе́ц. — Чаґо́ там раґата́ць — думае чалавѣ́к. — от вели́кае дзи́во зраби́ў, што вы́цяґ сакѣ́рку с-за по́яса. — Тым ча́сам чорт ма́быць даґада́ўса, што так паду́маў чалавѣ́к, забѣ́ґ уперǒд да й разсы́паўса на паля́натцы, бы жар. От так и ґары́ць уся́ земля́, тǒльки нема́ ни по́ламя, ни ды́му. — Дак ґэ́то ё́н — ду́мае чалавѣ́к — укра́ў у мене́ цаґало́ да ещэ́ хо́чэ мене́ спали́ць. Маи́м са́лам да па мое́й шку́ры ма́жэ. — Тут чалавѣ́к успо́мняў, што ў еґо́ ў маґалѣ́йцы пави́нно быць мале́нькае цаґало́. Мацну́ў ё́н, аж цаґало́ целепа́етца на пры́вязцэ кале́ по́бяса. От ё́н вы́красаў аґню́, разду́ў да й упьё́к верша́лину. По́тым узя́ў ґалаве́шку, абчарци́ў круґо́м и лё́ґ сабѣ́ кале́ аґню́ да тǒлько дро́ва падкла́двае. Ба́чыць чорт, што чалавѣ́к не баи́тца ў кру́зе й дава́й егб атту́ль выма́ньваць. От лежы́ць чалавѣ́к кале агню́ да й бачыць, што от тут жэ па земли́ разсы́пано зо́лато, блищы́ць ат аґню́, бы жар зъя́е. Паґледзѣ́ў чалавѣ́к да й ка́жэ: „до́брэ, неха́й лежы́ць; кали́ ено́ су́джано мнѣ́, та еґо́ нихто́ не вазьме́ — мае́ маи́м бу́дзе“. Лежы́ць сабѣ́ да лю́лячку паку́рвае. А чорт та зараґо́чэ, бы кǒнь, та бѣ́ґае па лѣ́се як апантаны да ґрукаци́ць капыта́ми аб карє́не да аб каладзье. Альбо́ залѣ́зе ў куст, шамаци́ць, трэ еґо́, аж и́скры сы́плютца. Але́ ба́чыць, што чалавѣ́к седзи́ць пры аґни́, а з кру́ґа не выхо́дзиць, чэрт ещэ́ тро́хи пасвиста́ў, пабѣ́ґаў й аткасну́ўса ат таґо́ чалавѣ́ка. Тым ча́сам даў Бǒґ дзень. От тǒльки ста́ло занима́тца на свѣт, пту́шачки запѣ́ли ўселя́кими ґаласа́ми, лѣс ажы́ў, заґамани́ў. От так здае́тца, як-бы ґрума́да паднела́са й збира́етца на рабо́ту. Уста́ў той чадавѣ́к. Ба́чыць, аґо́нь даґарє́ў. — Неўэ́ш-то я — ду́мае — задрама́ў: Ба́тцэ не спаў усю́ нǒч и яки́х тǒлько стра́хаў не надерпѣ́ўса. — Зирне́ ё́н, аж начава́ў от кале́ са́маѣ даро́ґи, ґанǒў