Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Павал сам не вылучаўся красамоўем, але ведаў мноства казак і расказаў, якія і перадаў свайму сыну Івану. Іван быў вялікі ахвотнік расказваць, седзячы за гэтым заняткам цэлымі доўгімі зімнімі вечарамі, але даволі было , каб хто-небудзь іншы пачаў распавядаць, дык празь пяць хвілінаў Іван засынаў. Іван Аземша асабліва любіў расказваць пра чарцей, лесуноў, вадзянікоў, мерцьвякоў, пярэваратняў і, навогул, пра ўсялякую нячыстую сілу. Яго моцна займалі пытаньні пра стварэньне сьвету і чалавека, пра Бога, пра душу і замагільнае жыцьцё і т. п.

Хаця кожны беларус ведае дзясяткі два побытавыз раскаўаш і некалькі каўак, але ня кожны любіць і ўмее расказваць. Добрыя апавядальнікі сустракаюцца даволі рэдка. Усё іх мастацтва заключаецца ў тым, што яны ў свае расказы ўносяць асабістыя рысы, — перадаюць расказ з пунктам гледжаньня свайго сьветапогляду. Недасьведчаныя ж апавядальнікі клапоцяцца, галоўным чынам, пра тое, каб верна перадаць зьмест расказу. Яны прыпамінаюць падрабязнасьці, вяртаюцца назад, перадаюць розныя эпізоды крайне непасьлядоўна і суха, так што расказ і не стварае адпаведнага ўражаньня. Добры апавядальнік, наадварот, не зважае на дакладнасьць зьместу і на падрабязнасьці якой-небудзь падзеі. Ён бярэ ў расказе галоўную думку, якая часам выказваеца прымаўкай або адной характэрнай фразай, разьвівае гэтую думку і вобразнымі зваротамі мовы тут жа выдумляе цэльны законаны расказ. Добрыя апавядальнікі — гэта свайго кшталту мастакі-раманісты плюс акторы-апавядальнікі.

Аднойчы, летам, мне прыйшлося прабрацца з с. Камаровіч, Мазырскага павету, у м. Любань, Бабруйскага павету. Гэтыя два пункты аддзяляюцца вялікімі балотамі, па якіх працякае рака Арэса.

Дабраўшыся да в. Убібацек на берагу ракі, я ўзяў лодач-