Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ніка и паплыщ верх па рацэ. Лодачник, яшчэ малады мясцовы селянин, аказащся цикавым апавядальнікам-паэтам. Ён, лавіруючы на вузкім, крайне няўстойлівым чаўне і аддана працуючы вяслом, у той жа час, безь перапынку раскаўваш баечкі і імправізаваў даволі доўгія ўрыўкі. Усё гэта ён казаў у вершаванай форме з багатымі рыфмамі. На жаль, рабіць запісы на няўстойлівым чаўне было крайне цяжка. Акрамя таго, гэты непісьменны паляшук-паэт казаў даволі хутка. На мае распыты ён тлумачыў, што ведае ўсе мясцовыя песьні і казкі і што ў яго само сабой „складна“ гаворыцца. У в. Юркавічах я разьвітнуўся з арыгінальным паэтам-імправізатарам і больш зь ім ня бачыўся, нават забыў, як яго завуць.

Вось такія ж таленавітыя людзі, нікім незаўважаныя, усё сваё жыцьцё праводзяць у глухіх кутках. Пры іншых умовах, мабыць, яны сталі б нацыянальнай гордасьцю…

А. Сержпутоўскі


С-Петербургъ,
10 февраля 1910 г.