Старонка:З пушкі на Луну.pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

і вы бачыце, што мы маем у сваім распараджэнні ўсю паўднёвую частку Техаса і Фларыды.

Гэтым і закончыўся інцыдэнт з мастонаўскім абвяшчэннем вайны Мексіцы; Мастон павінен быў згадзіцца з довадамі Барбікена, але пры гэтым пашкадаваў, што абставіны яшчэ раз склаліся супроць вайны…

Паседжанне закончылася пастановай, што калумбіяда будзе адліта або ў Техасе, або ў Фларыдзе.

Але якое саперніцтва павінна была выклікаць гэта пастанова між гарадамі Техаса і Фларыды!

Перасякаючы бераг Паўночнай Амерыкі, дваццаць восьмая паралель ідзе па Фларыдскаму поўвостраву і падзяляе яго на дзве прыблізна роўныя часткі. Пераходзячы далей праз Мексіканскі заліў, гэта паралель замыкае дугу, якую ўтвараюць берагі штатаў: Алабама, Місісіпі і Луізіяна. Затым яна ідзе цераз Техас, перасякае граніцу Мексікі, дзе праходзіць цераз Сон’ёру і Старую Каліфорнію, пасля чаго знікае ў хвалях Ціхага акіяна. Такім чынам, толькі тыя часткі Техаса і Фларыды, якія знаходзяцца на поўдзень ад гэтай паралелі, задавальнялі геаграфічным умовам, прад’яўленым Кембрыджскай абсерваторыяй.

Фларыда ў паўднёвай сваёй частцы, ніжэй дваццаць восьмай паралелі, не мае значных гарадоў, але на ёй вельмі многа цытадэлей, збудаваных супроць брадзячых індзейцаў; толькі адзін горад Тампа мог разлічваць, па сваёй велічыні і выгоднаму палажэнню, на выбар Пушачнага клуба.

У Техасе, наадварот, шмат гарадоў і прытым даволі значных: Корпус Крайсці ў Нуэсекскім графстве і рад гарадоў па рацэ Рыо-Браво, а іменна: Ларэдо, Комалітэс, Сан-Ігнасіо, Рома,