Старонка:З пушкі на Луну.pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Рыо-Грандэ-Сіці, Эдынбург, Санта-Рыта, Эль-Пандо і Бронзвіль. Гэта былі буйныя і небяспечныя сапернікі Фларыды.

Таму, як толькі газеты змясцілі пастанову Пушачнага клуба адносна выбару месца для ўстаноўкі калумбіяды, адразу-ж у Техасе і Фларыдзе пачалі наладжваць мітынгі, і кожны з пералічаных гарадоў рашыў дабіцца ва што-б там ні стала, каб іменна яго выбраў Пушачны клуб.

Ужо праз некалькі дзён пачалі штодня прыбываць у Балтымору дэпутаты з Фларыды і Техаса для абароны сваіх дамаганняў.

Барбікену і іншым уплывовым членам Пушачнага клуба днём і ноччу не давалі спакою гэтыя дэпутаты, патрабуючы аудэнцый для выслухоўвання іх настойлівых прэтэнзій.

Калі ў старажытнасці сем гарадоў аспрэчвалі адзін у аднаго гонар быць радзімай Гомера, дык у другой палове дзевятнаццатага стагоддзя два штаты ледзь не аб’явілі адзін аднаму вайну з-за спрэчак, на чыёй тэрыторыі павінен быць зроблен стрэл у Луну.

Дэпутаты Техаса і Фларыды расхаджвалі па Балтыморы цэлымі групамі. Усе яны былі ўзброены. Пры кожнай сустрэчы сапернікаў можна было чакаць узброенай сутычкі між імі.

На шчасце, прэзідэнт Барбікен так асцярожна і спрытна з імі гаварыў, не пазбаўляючы нікога надзеі на поспех, што дэпутаты не знаходзілі повадаў зайздросціць адзін аднаму ці помсціць. Да таго-ж, газеты адразу ўзяліся за абмеркаванне ўсіх гэтых пытанняў і з’явіліся карысным громаадводам для чыста асабістых сутычак.

Вядомыя буйныя газеты — «Н’ю-Йоркскі веснік» і «Трыбуна» — сталі на бок Техаса, а абарону інта-