Старонка:З пушкі на Луну.pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Тэнесі», «Векгаузен»[1] кідалі велізарныя ядры ў варожыя судны, папярэдне забраніраваўшыся тоўстымі металічнымі абліцоўкамі, а тыя, з свайго боку, адказвалі ім такой-жа ласкай.

Барбікен у час вайны набыў славу як вынаходца і тэхнік па адліўцы вялікіх ядраў, а капітан Ніколь — як вынаходца аховы ад ядраў, як майстра па вырабу самай цвёрдай броні. Барбікен дзень і ноч адліваў у Балтыморы ядры, а Ніколь дзень і ноч каваў у Філадэльфіі броні. Кожны з іх быў заняты думкамі і мэтамі зусім адваротнага напрамку.

Не паспее Барбікен прыдумаць новы снарад, як Ніколь зробіць ужо новую абліцоўку, яшчэ больш таўстую броню. Усё жыццё Барбікена мела мэтаю прабіваць дзіркі, а ўсё жыццё капітана Ніколя — не дапускаць дзірак у броні. Адсюль і ўзнікла іх палкае саперніцтва, якое хутка перайшло на асабістую глебу.

Ніколь Барбікену нават сніўся ў выглядзе непрыступнай броні, аб якую Барбікен разбіваўся на дробныя кавалачкі, а Барбікен сніўся Ніколю ў выглядзе страшнага снарада, які яго, Ніколя, прабіваў наскрозь!..

Хаця абодва вучоныя імкнуліся па двух разыходзячыхся лініях, яны, пэўна, калі-небудзь зышліся-б, насуперак усім аксіёмам геаметрыі, і тады гэта сустрэча кончылася-б дуэллю. Аднак,

  1. Назвы суднаў, якія набылі ў час грамадзянскай вайны ў Амерыцы найбольшую вядомасць. „Мерымак“ — самае дасканалае ваеннае судно таго часу — належала флоту паўднёвых штатаў. „Манітор“ — вышкавы броненосец паўночных штатаў, узброены буйнакалібравымі гарматамі. Імя „Манітора“ потым пачалі даваць усім невялікім, нізка сядзячым суднам з броневай вышкай.