Старонка:З пушкі на Луну.pdf/430

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

праменні прыцягваюць да сябе воблакі (?). Ён паляцеў нават вельмі хутка і заляцеў не на Луну, а на Сонца; прышлося разбіць некалькі склянак, каб зменшыць імклівасць палёту…

Вось другі спосаб палёту на Луну, апісаны Сірано: «Я загадаў, — піша ён, — зрабіць лёгкую жалезную павозку; залезшы ў яе і сеўшы на сядзенне, я пачаў падкідваць высока над сабой магнітны шар. Жалезная павозка адразу-ж паднімалася ўверх. Калі-ж я набліжаўся да таго месца, куды мяне прыцягваў шар, я зноў падкідваў яго ўгору. Пасля шматлікага кідання шара ўверх і падняцця павозкі я наблізіўся да месца, адкуль пачалося маё падзенне на Луну…»

Няцяжка паказаць фізічную безгрунтоўнасць такога спосабу: падкідваючы магнітны шар уверх з вялікімі намаганнямі (каб перамагчы прыцяжэнне да павозкі, сядок немінуча штурхае пры гэтым сваю павозку ўніз. Калі-ж затым шар і павозка зноў збліжаюцца, з прычыны ўзаемнага прыцяжэння, яны толькі вяртаюцца на свае ранейшыя месцы. Ясна, што падымацца такім спосабам уверх немажліва. Наколькі далёка гэтыя безгрунтоўныя мары і вымыслы ад тэхнічна выразнай ідэі, якая ляжыць у аснове рамана Жуля Верна!

Адзіны аўтар, які мог сапраўды мець уплыў на Жуля Верна, быў таленавіты амерыканскі пісьменнік першай паловы мінулага стагоддзя Эдгар По. Мы ведаем, што французскі раманіст быў палкім прыхільнікам даравання свайго амерыканскага сабрата і нават прысвяціў яму адзін са сваіх твораў: «Ледзяны Сфінкс» Жуля Верна — не што іншае, як працяг аповесці Э. По «Прыгоды Артура Піма». У трыццатых гадах ХІХ ста-