Старонка:З пушкі на Луну.pdf/431

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

годдзя з’явілася цікавае навукова-фантастычнае апавяданне Э. По «Беспрыкладныя прыгоды Ганса Пфааля», у якім апісваецца падарожжа на Луну. Але гэты твор мог мець уплыў толькі на манеру апавядання Жуля Верна, а не на самую ідэю яго рамана, якая цалкам самабытна. Сапраўды, спосаб, прыдуманы амерыканскім пісьменнікам для пералёту на Луну, не вельмі адрозніваецца ад наіўных лятуценняў яго папярэднікаў: гэта — шар, напоўнены газам, «шчыльнасць якога прыблізна ў 37,4 разы меншая за шчыльнасць вадарода». Сільны выбух пораху пад шарам падкінуў апарат высока ўверх, пасля чаго ён пачаў імкліва падымацца ўсё вышэй, бо атмасфера, хаця і разрэджаная, ідзе, як сцвярджае аўтар, шмат далей у сусветную прастору, чым мяркуюць вучоныя. Нарэшце, прыцяжэнне Луны ўзяло верх над прыцяжэннем Зямлі, і неўзабаве шар апынуўся на паверхні нашага спадарожніка…

Тут мы бачым ужо больш асцярожныя адносіны да навуковых фактаў і да законаў прыроды, чым у папярэднікаў По. Аўтар ведае, што ў пустаце аэрастат падымацца не можа; таму (насуперак сцвярджэнням астраномаў) По заяўляе, што сусветная прастора напоўнена разрэджаным газам, а для напаўнення аэрастата прыдумвае вельмі лёгкі газ (у 37 разоў лягчэйшы за вадарод), якога, аднак, не існуе і існаваць не можа.

Такія нямногія папярэднікі Жуля Верна.


ІІ. Ці можна стрэліць з пушкі на Луну?

Звернемся цяпер да рамана Жуля Верна. Той год, 1865-ы, калі з’явілася першая частка рамана «З пушкі на Луну», быў асабліва ўраджайным