Старонка:З пушкі на Луну.pdf/420

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Падалі ўмоўлены сігнал, каб «Сускегана» правяла іх камеру, якая вісела на некалькі метраў над дном мора, на мілю далей.

Яны даследавалі ўсю падводную раўніну, штохвілінна ашукваючыся, што прыводзіла іх да роспачы. Тут скала здавалася ім снарадам, там — узвышэнне дна. Яны спяшаліся падыходзілі і расчароўваліся.

— Дзе-ж яны? Дзе-ж яны? — ускрыкваў Мастон.

І небарака пачынаў клікаць голасна Ніколя, Барбікена, Ардана, як быццам тыя маглі іх пачуць сярод непранікальнай воднай масы!

Пошукі працягваліся да таго часу, пакуль не сапсавалася паветра ў снарадзе. Вадалазам давялося нехаця вярнуцца на паверхню мора.

Яны пачалі падымацца каля шасці гадзін вечара і падняліся толькі ў поўнач.

— Да заўтра! — сказаў Мастон, ступаючы на палубу карвета.

— Так, да заўтра, — адказаў капітан Блемсберы.

— Трэба шукаць у іншым месцы.

— Так.

Мастон яшчэ не сумняваўся ў поспеху, але яго таварышы, супакоіўшыся і абмеркаваўшы справу лепш, усведамлялі ўсю цяжкасць мерапрыемства. Тое, што здавалася лёгкім у Сан-Францыско, тут — у адкрытым акіяне — з’яўлялася амаль невыканальным.

На другі дзень, 24-га снежня, не гледзячы на стомленасць, зноў узяліся за пошукі.

Карвет падаўся яшчэ крыху на захад, і паветраны каўпак, забяспечаны паветрам, зноў пацягнуў даследчыкаў у глыб акіяна.

Цэлы дзень дарэмна шукалі. Марское дно было пустыннае.