Старонка:З пушкі на Луну.pdf/409

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

метраў троса, але капітан не хацеў траціць дарагога часу і рашыў яго перарэзаць.

— Мы прымацуем канец да буя, — сказаў ён, — і гэты буй будзе вешкай на месцы, дзе ўпаў снарад.

— Акрамя таго, месца наша ўжо вызначана: мы знаходзімся пад 27°7’ паўночнай шыраты і 41°37’ заходняй даўгаты, — заўважыў лейтэнант.

— Надзвычайна, містэр Бронсфільд, надзвычайна! — адказваў капітан. — Загадайце адрэзаць трос.

Буй спусцілі на паверхню акіяна. Канец троса добра прымацавалі да яго, і, толькі пагойдваючыся на хвалях вады, буй не павінен быў далёка адплысці.

Інжынер-механік паведаміў капітану, што ўсё гатова. Капітан падзякаваў яму за паведамленне і загадаў трымаць курс на паўночны ўсход.

Карвет рушыў поўным ходам да заліва Сан-Францыско. Было тры гадзіны раніцы.

Прайсці 800–850 кілометраў было лёгка для такога хадака, як «Сускегана». Праз 36 гадзін, 14 снежня, у гадзіну і 27 мінут дня, судно ўвайшло ў заліў Сан-Францыско.

Убачыўшы карвет, які ішоў поўным ходам, з паламанай мачтай, жыхары захваляваліся, і вялікі натоўп цікаўных умомант сабраўся на наберажнай.

Кінуўшы якар, капітан Блемсберы і лейтэнант Бронсфільд селі ў шлюпку, якая неўзабаве перавезла іх на бераг.

— Тэлеграф? Дзе тэлеграф? — запыталі яны, не адказваючы на настойлівыя пытанні.

Партовы афіцэр сам правёў іх на тэлеграфную станцыю. Безліч цікаўных бегла за імі следам.