Старонка:З пушкі на Луну.pdf/408

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Яны жывыя! — гаварыў другі. — Слой вады вельмі глыбокі і таму аслабіць сілу падзення.

— Але-ж у іх няма паветра, — гаварыў трэці, — яны павінны абавязкова задыхнуцца!

— Яны згарэлі! — рашыў нехта. — Снарад, калі пралятаў праз атмасферу, быў раскаленай масай.

— Як-бы там ні было, ці жывыя яны, ці нежывыя, а іх трэба выцягнуць! — рашылі, нарэшце, усе ў адзін голас.

Капітан Блемсберы сабраў афіцэраў і пачаў раіцца. Трэба было безадкладна прымаць меры. Зразумела, перш за ўсё трэба было выцягнуць снарад з вады. Аперацыя цяжкая, але ўсё-ж магчымая. Аднак, на карвеце не было неабходных прылад. Вырашана было зараз-жа паехаць у бліжэйшы порт і паведаміць Пушачнаму клубу, што ўпаў снарад.

Гэта рашэнне было прынята аднадушна, і трэба было толькі выбраць порт. На бліжэйшым беразе пад 27° шыраты не было такой прыстані. Уверх, за поўвостравам Монтэрэ, быў вялікі горад, імя якога носіць поўвостраў. Але горад стаяў на граніцах сапраўднай пустыні і не злучаўся з іншымі абласцямі тэлеграфнай лініяй, а толькі адна электрычнасць магла разнесці гэту важную вестку з патрэбнай хуткасцю.

На некалькі градусаў вышэй ляжыць заліў Сан-Францыско. Праз сталіцу золатаноснага краю зносіны з цэнтрам Злучаных Штатаў былі лёгкія. Калі карвет пойдзе поўным ходам, то менш чым за два дні дасягне Сан-Францыско. Выязджаць трэба было безадкладна.

Пара была разагрэта, і можна было ўжо выязджаць. У вадзе яшчэ заставалася некалькі сот