Старонка:З пушкі на Луну.pdf/372

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Што магло чакаць адважных падарожнікаў у самым недалёкім будучым? Калі ім не давядзецца памерці з голаду, калі ім не давядзецца памерці ад холаду, то праз некалькі дзён яны павінны будуць памерці ад недахопу паветра!

Колькі-б яны ні стараліся эканоміць газ, надзвычайнае паніжэнне навакольнай тэмпературы прымушала іх траціць некаторую яго колькасць. Яны, праўда, маглі абыходзіцца без святла, а без цеплыні не маглі.

Назіраць праз вокны станавілася вельмі цяжка, таму што ўнутраная вільгаць ядра садзілася на аконнае шкло і хутка замярзала. Непразрыстасць шкла трэба было знішчаць бесперапынным трэннем. А назіранні якраз былі вельмі патрэбны, бо ўсякія з’явы, якія адбываюцца на нябачным баку Луны, мелі вялікую навуковую цікавасць.

Сапраўды, калі на нябачным баку Луны ёсць атмасфера, то падаючыя зоркі павінны баразніць яе сваімі бліскучымі лініямі; калі снарад ляціць праз паветраныя слаі, то, значыць, можна пачуць які-небудзь шум ад луннага рэха, напрыклад, шум рокатаў навальніцы, трэск лавы ці грукат дзеючага вулкана. Калі з якой-небудзь вогнедышачай гары вырываецца полымя, можна заўважыць мігценне і бляск.

Падобныя факты, правераныя стараннымі назіраннямі, значна паглыбілі-б цёмнае пытанне аб будове Луны.

Барбікен і Ніколь, змясціўшыся каля акна, назіралі за прасторай з непарушнай цярплівасцю. Але дыск Луны заставаўся па-ранейшаму нямым і змрочным.

Гэта вы́клікала наступную заўвагу Мішэля:

— Калі мы зноў калі-небудзь выправімся ў