Старонка:З пушкі на Луну.pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Навуковыя-ж журналы перадрукавалі пісьмо Кембрыджскай абсерваторыі, падрабязна яго растлумачылі і безумоўна адобрылі. Змяшчаючы мноства папулярных артыкулаў аб Луне, яны стараліся вытлумачыць сваім чытачам усе без выключэння пытанні, якія датычыліся як справы Пушачнага клуба, так і наогул Луны.

Адным словам, хутка для янкі аказалася немагчымым не ведаць чаго-небудзь, што датычылася спадарожніка Зямлі; а з другога боку — нават самыя абмежаваныя старыя місіс павінны былі адмовіцца ад веры ў старадаўнія казкі пра Луну. Навуковыя паведамленні сыпаліся на жыхароў Злучаных Штатаў з усіх бакоў; гэтыя звесткі так і залазілі ў іх мозг праз вушы і вочы. Урэшце немагчыма было, нават пры добрым жаданні, заставацца аслом… у астраноміі.

Да таго часу многія людзі не разумелі, як можна было вымераць адлегласць Луны ад Зямлі. Газеты і журналы зараз-жа растлумачылі, што для гэтага дастаткова было вымераць «паралакс Луны». Зразумела, і слова «паралакс» — для многіх вельмі цяжкое, мудранае, — пераклалі на больш простую мову, растлумачыўшы, што гэта вугал між двума прамымі лініямі, накіраванымі ад абодвух канцоў радыуса Зямлі да цэнтра Луны[1]; нарэшце, каб ніхто не сумняваўся, указвалі, што пры гэтым спосабе вылічэння сярэдняй адлегласці ад Зямлі да Луны, г. зн. 384 тысяч кілометраў, недакладнасць не перавышае сотні кілометраў.

У гэты-ж час і тыя, хто меў самыя сумныя ўяўленні аб руху Луны, даведаліся, — газеты сцвяр-

  1. Ці інакш вугал, пад якім відаць з цэнтра Луны зямны радыус.