Старонка:З пушкі на Луну.pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

джалі гэта штодня, — што ў Луны два розныя рухі: адзін — вярчэнне яе вакол асі, другі — абарачэнне вакол Зямлі, прычым поўны абарот у абодвух рухах аднолькавы па працягласці, а іменна — адбываецца ў 27 сутак з трэццю (прыблізна).

Абарачэнне Луны вакол асі стварае для яе дзень і ноч, але гэтыя дзень і ноч складаюць разам такія суткі, якія, згодна зямнога вылічэння, цягнуцца цэлы месяц; значыцца, для Луны працягласць дня — часу, калі з пункту яе паверхні відаць Сонца, — роўна тромстам пяцідзесяці чатыром з трэццю зямным гадзінам; такая-ж і працягласць луннай ночы… Але, на шчасце для жыхароў Луны, — калі яны існуюць, — ноч на Луне вельмі светлая, таму што яе асвятляе… Зямля, святло якой, г. зн. адсвечанае ёю сонечнае святло, роўна па сіле святлу чатырнаццаці лун. Гэта — ноч на тым баку Луны, які звернут да Зямлі. Што-ж датычыцца другога, нябачымага намі боку Луны, то там, зразумела, на працягу кожных 354 начных гадзін пануе поўная цемра, калі не лічыць змрочнага святла, падаючага ад зорак.

Знайшліся, вядома, і сярод янкі малападатлівыя розумы, якія даволі ўпарта не маглі зразумець, што Луна таму заўсёды звернута адною і тою-ж сваёй палавінаю да Зямлі, што на працягу месяца, г. зн. на працягу свайго абароту вакол Зямлі, сама яна толькі адзін раз абарачаецца вакол сваёй асі.

Такім людзям гаварылі: «Схадзіце ў сваю сталовую і пачніце абыходзіць круглы абедзены стол такім чынам, каб увесь час глядзець на цэнтр стала. Калі вы скончыце сваю кругавую прагулку, г. зн. калі вы вернецеся на месца, адкуль пачалі