Старонка:З пушкі на Луну.pdf/333

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ліся ім стагоддзямі, і яны прысвяцілі ўвесь дарагі час назіранням за Луной, на якую яны ўжо не разлічвалі папасці.

Уся паверхня Луны ззяла і гарэла, як расплаўленае срэбра, асляпляючы вочы. Адлегласць снарада ад Луны вельмі хутка змяншалася: скорасць снарада хаця і стала меншаю за пачатковую, але ўсё-ж перавышала ў восем ці дзевяць разоў тую скорасць, якую маюць экспрэсы чыгунак.

Снарад меў ускосны напрамак, і гэта давала Ардану некаторую надзею дакрануцца хаця да якога-небудзь месца на лунным дыску. Ён ніяк не мог змірыцца з тым, што снарад туды не пападзе, і бесперапынна паўтараў сваё. Барбікен, з свайго боку, не пераставаў пераконваць яго строгай логікай.

— Не, Мішэль, не! Папасці на Луну мы можам толькі падаючы на яе, а мы-ж не падаем. Мы знаходзімся пад уплывам двух сіл: дацэнтрабежнай, якая прыцягвае нас да Луны, і адцэнтрабежнай, якая стараецца аддаліць нас ад яе.

Гэтыя словы былі сказаны так пераканаўча, што Мішэль больш не супярэчыў.

Той часткаю Луны, да якой накіроўваўся снарад, было яго паўночнае паўшар’е, якое на лунных картах змяшчаюць знізу, бо гэтыя карты наогул здымаюцца з ізабражэння, дастаўляемага тэлескопамі, а разглядваемыя ў іх прадметы атрымліваюцца ў адваротным выглядзе. Адна з такіх карт — Бэра і Медлера — у сучасны момант ляжала перад вачыма Барбікена. Гэта паўшар’е прадстаўляла абшырныя раўніны, на якіх усюды тырчэлі асобныя горы.

А поўначы настаў поўнік. У гэты момант яны былі-б ужо на Луне, калі-б няпрошаны госць — ба-