Старонка:З пушкі на Луну.pdf/143

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Сонца не бывае без плям, і мужнасць Мішэля Ардана мела свой адваротны бок. Хто не рызыкуе, той не выігрывае, — кажа старая прыказка. Мішэль Ардан не раз рызыкаваў і нічога не набываў у сэнсе матэрыяльных каштоўнасцей. Для грошай ён быў бяздоннай бочкай — ён нібы еў іх ці паліў. Аб дзіўнай яго некарыслівасці хадзіла шмат расказаў: парыванні яго найдабрэйшага сэрца па сваёй раптоўнасці і сіле не ўступалі смеласці ідэй