Старонка:З пушкі на Луну.pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

асцярожна выбраць усе падпоркі. Тады фундамент, а з ім і ўся надбудаваная сцяна пачыналі самі апускацца, ціснучы сваім вялікім цяжарам: над фундаментам была ўжо надбудавана кальцавая каменная сцяна да самай паверхні зямлі.

— Нашто ў розных месцах гэтага каменнага мура пакідаюць пустоты? — запытаў у Мерчызона маёр Эльфістон.

— Неабходна пакідаць адтуліны, — растлумачыў інжынер, — па іх знойдуць выхад газы, якія будуць выдзяляцца пры адліўцы пушкі.

Усе гэтыя работы, асабліва капанне пад кальцом, патрабавалі ад рабочых не толькі вельмі вялікай спрытнасці, але і бесперапыннай напружанай увагі. З першых дзён ужо былі сур’ёзныя раненні рабочых адломкамі каменя, а пасля былі нават смяротныя выпадкі.

Але энергія рабочых не астывала ні на адну хвіліну — ні ўдзень, ні ноччу. Удзень даводзілася працаваць пад пякучымі праменнямі сонца, якія ўлетку награвалі вапенную глебу да сарака градусаў. Ноччу працавалі пры электрычным святле.

Велічную карціну прадстаўлялі сабою гэтыя начныя работы. Бесперапынна чуліся ўдары лома аб скалу, грукат і стук машын, парахавых выбухаў, разбураючых скалы. Над вяршыняй Стонзхіла шугаў густы дым; ён узнімаўся высокім слупам, затым слаўся агромным кальцом. Гэты дым, стук і грукат палохалі не толькі гурты бізонаў, але і індзейцаў-семінолаў, якія з перапалоху пераехалі далей ад гэтага страшнага для іх месца.

Работы ішлі хутка і правільна. Зямлю выцягвалі з ямы паравымі пад’ёмнымі машынамі; нечаканых перашкод не сустракалася, былі толькі загадзя