Старонка:З пушкі на Луну.pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

гліна, падобная да англійскага мергеля, якая ўтварыла ярус больш метра ў таўшчыню.

Далей кірка пачала біць па цвёрдаму пласту камяністай пароды, утворанай з скамянелых ракавінак. Парода аказалася не толькі вельмі цвёрдай, але і зусім сухой. Дайшоўшы да яе, рабочыя дасягнулі ўжо глыбіні больш двух метраў, і грабары ўступілі месца каменшчыкам.

Перш за ўсё трэба было зрабіць аснову — фундамент для першых каменных работ. Для гэтага зрабілі вялізнае кальцо з дубовага, надзвычай цвёрдага дрэва, умацаванага шматлікімі жалезнымі балтамі. Унутраны дыяметр кальца павінен быў быць роўным знешняму дыяметру калумбіяды. Гэта кальцо было апушчана ў выкапаную яму, і на яго палажылі першыя пласты будаўнічага каменя; дзіркі паміж каменнямі заліваліся гідраўлічным цэментам, які не баіцца вады і звязвае каменні з надзвычайнай моцнасцю. Мураваць пачыналі ад знешняй акружнасці кальца і ішлі к цэнтру, да ўнутранай акружнасці драўлянага фундамента.

Закончыўшы гэтую работу, рабочыя апынуліся ўжо ў калодзежы, які меў унутраны дыяметр сем метраў; тры метры ў сярэдзіне павінны былі заставацца для ўнутранага дыяметра калумбіяды, і два метры з абодвух бакоў — для яе сценак.

Калі закончылі гэту работу, наступіла чарга грабароў, якія зноў узяліся за свае кіркі і ламы і пачалі выбіваць пароду з-пад драўлянага кальца.

Ад гэтага пад кальцом стваралася пустата, у якую адразу засоўвалі моцныя падпоркі адной велічыні, каб утрымоўваць драўляны фундамент у гарызантальным палажэнні.

Калі грунт быў выбіты амаль на метр з-пад усяго кальца, трэба было паслядоўна і надзвычай