Старонка:З пушкі на Луну.pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

прадбачаныя цяжкасці, якія адхіляліся па папярэдне выпрацаванаму плану.

За месяц работы шахту выкапалі да трыцці сямі метраў, г. зн. настолькі, колькі было запланіравана.

У снежні гэта глыбіня падвоілася, а ў студзені патроілася.

Толькі ў лютым адна падзея, хоць і прадбачаная, выклікала вялікую затрымку. Раптоўна з глыбіні шахты хлынула падземная вада пад драўляным кругам — фундаментам каменнага мура. Давялося пусціць у работу магутнейшыя насосы і апараты са сціснутым паветрам, каб выпампаваць ваду, і потым замураваць бетонам адтуліны падземных крыніц такім спосабам, як гэта задрайваюць дзіркі ў падводнай частцы карабля. Такім чынам удалося не дапусціць падземную ваду ў шахту. Аднак, вада паспела крыху размыць грунт пад драўляным кальцом; і яно нахілілася і часткова асела ўніз.

Можна сабе ўявіць той страшны штуршок, які пры гэтым здарыўся, бо разам з кальцом здрыганулася і нахілілася ўся агромная каменная сцяна, вышыня якой дасягала ўжо больш ста метраў.

Гэты няшчасны выпадак каштаваў жыцця некалькім рабочым. Прышлося патраціць тры тыдні, каб падперці каменную сцяну і зноў правільна ўстанавіць фундамент кальца. Мерчызон у час гэтага здарэння паказаў усю сваю здатнасць. Дзякуючы яму, а таксама сіле машын, каменная сцяна, якой пагражала вялікая небяспека, зноў стала на ранейшае месца, і можна было капаць далей шахту ў глыбіню.

На шчасце, ніякіх затрымак больш не здарылася, і 10 чэрвеня — за дваццаць сутак да сканчэння