Старонка:Зямля (1928).pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ачышчае. А вам, пры вашым, можна сказаць, рамястве, дык няйначай трэба для ачысткі голасу мець рацэпт.

— Дык, як вы кажаце, чыстая самагонка?

— Ну але, чыстая самагонка. Дык ня трэба вам, я-ж кажу, ні яец, ні шмаец. Я спрактыкаваўся.

Чорны быў вечар. І весела было гаварыць тут ім утрох.

— Калі ў вас няма, дык я магу дастаць вам самагонкі, — сказаў Барановічаў кум.

— Знойдзецца, — адказаў дзяк.

Быў ён сутулаваты і вясёлы, з выцягненаю ўніз барадою. Разьвітаўшыся з ім, Юлік Барановіч ступіў колькі крокаў, азірнуўся і сказаў куму:

— Можна сказаць, самавіты ён чалавек, яй-богу.

Нібы лета імкнулася нагадаць сонечныя дні.

Пакоша на паплавох паабрастала сіняватай атавай; дзе была скошана — зноў пачынала адрастаць. Нават і птушак зьявілася шмат за апошнія пагодлівыя дні. Падыходзіла да канца сяўба. Месцамі-ж зелянела і сінела, чырванаватая, кволая, жытняя рунь.

І маўчала, і шумела, і думала—усё, аддаючыся апошнім лагоднасьцям сонца.

Вялікая шырыня ляжала на ўсім.

Сонечнаю раніцою на вуліцы рыкалі каровы і ніводнага зялёнага лістка ня было на дрэвах. Радасна пахла полем. У садзе пад нагамі шумела маўчаньнем лісьцё.