Старонка:Зямля (1928).pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шэптвацца. А палове службы сабралася трохі народу, тады Юлік Барановіч заўважыў куму, што ў панікадзіле адна сьвечка пахілілася на бок. Яны ўдвух вышлі на сярэдзіну царквы і агледзелі панікадзіла. Моцным шэптам, каб чуў народ, кум сказаў:

— Будзе гарэць... нічога.

Юлік Барановіч не згадзіўся:

— Аплыве.

— Не, не аплыве.

— Я кажу, што аплыве і падлогу закапае.

Аднак ён быў далёкі ад таго, каб спускаць панікадзіла і папраўляць сьвечку. Так яны памеркавалі і, паглядаючы на ўсіх, падаліся назад да сьвечнае шафы.

Пасьля службы яны прайшлі з дзяком пад дзякоўскі дом і пастаялі ўтрох каля варот. У агародчыку перад вокнамі чарнела вяргіня і гусьцілася каля сьцяны і плоту мята.

— Цёпла,—сказаў дзяк.

— Ну але, цёпла.

— А я хрыпаю.

— Што-ж такое?

— У мяне была сьпеўка перад нядзеляю, дык я ўпацеў і адчыніў вакно. Ог мяне і прабрала.

— Спацець трэба.

— Я пацеў, але хрыпата не праходзіць.

— Як-жа вы сьпяваеце?

— Я перад тым, як ісьці на клірас, выпіваю штукі тры яец.

— А я вам параю гарэлкі з мёдам... Самагонка добра... Ачышчае голас, нават і чыстая, бяз мёду.

— Чыстая яшчэ лепш, — пацьвердзіў Юлік Барановіч, — я даўней, як ахрыпну, дык чарак дзьве выпіваю, дык яно і разаграе чалавека, і голас