Старонка:Зямля (1928).pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і рогат. Юлік Барановіч падышоў бліжэй і пільна разглядзеў, як белагаловы Клемусь прапускаў у сярэдзіну людзей. З застылаю ўсьмешкаю аб нечым марыў каля ганку міліцыянэр.

— Што гэта будзе тут? — запытаў Юлік Барановіч.

Міліцыянэр перакруціўся на аднэй назе:

— Спектакль... "Асінае гняздо" ставіцца.

— Асінае гняздо?

Юлік Барановіч пашоў далей, ціха пасьмейваючыся:

— Асінае гняздо?.. Шпільтак... Шпільтак нейкі, трасца іх матары. Шпіталь вар'ятаў!

Праз хвіліны дзьве ён увайшоў у царкву.

У прытворы гарэла тоненькая сьвечка. Маўклівы твар Хрыста глядзеў у бяздоньне чорных сьцен. Пахла заляжаласьцю і спакоем, бяз бур і трывог. Спакой гэты межаваўся з няйснаваньнем.

Ён пацалаваў у халоднае дрэва, дзе абшморгана была людзкімі губамі нага Хрыста і паправіў сьвечку перад Хрыстовым тварам.

У царкве, скупа асьветленай, дзяк чытаў кафізмы. Налева, каля сьцяны, кум прадаваў сьвечкі. Юлік Барановіч падаў куму руку:

— Як маецеся?

— Дзякуй богу. Як вы?

— Дзякуй за памяць...

— Што гэта за гвалт такі чуваць?

— Гэта-ж, адпусьці бог грэх, шпільтак

— Ага.

— Ну але. Асінае гняздо.

Яны яшчэ пашапталіся пра цану на позьнія гуркі, пра нямецкае войска і пра новую кадушку, якую кум пазаўчора купіў на капусту. Пасьля ўдвух запалілі яны панікадзіла і зноў пачалі пера-